Наша Ніва
28.3K subscribers
56.9K photos
8.93K videos
2 files
42.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Незнаёмы чалавек вярнуў сям’і палітзняволенай мабільнік, куплены ў краме канфіскату

Сям’і палітзняволенай Ларысы Танкашкур, якая адбывае пакаранне за разгалошванне даных міліцыянтаў, вярнулі ейны мабільны тэлефон. Гэта зрабіў з добрых пачуццяў незнаёмы чалавек, кажуць сваякі палітзняволенай, піша @radiosvaboda.

Мабільнік канфіскавалі пасля завядзення на яе крымінальнай справы, пазней яго выставілі на продаж у краме канфіскату. Але цяпер ён зноў у доме Ларысы Танкашкур і чакае яе вызвалення, якое адбудзецца 30 верасня.

«Пазваніў невядомы чалавек. Сказаў, што купіў гэты мабільнік у краме канфіскату, мой нумар захаваўся, і ён яго набраў, каб проста высветліць гісторыю таго тэлефона. А як даведаўся, чый гэта мабільны, дык сам прапанаваў, што верне яго без усялякіх умоваў. Мабільнік ужо дома», — паведаміла сваячка Танкашкур.

Паштарка з Мінска адбывае трохмесячнае пакаранне за разгалошванне прыватных звестак міліцыянтаў.
Суседка «здала» суседа за бел-чырвона-белы сцяг, а той паскардзіўся ў міліцыю на чырвона-зялёны

«Кіберпартызаны» злілі ў інтэрнэт звесткі аб званках у дыспетчарскую службу міліцыі, якія паступалі ў перыяд актыўнага вулічнага выказвання беларусаў супраць гвалту, хлусні і фальсіфікацый. Сярод іх трапляюцца часам зусім нечаканыя гісторыі.

«Наша Ніва» звярнула ўвагу на гісторыю, якая адбылася ў Магілёве з Уладзімірам Ш. Спачатку суседка паведаміла ў міліцыю, што ён нібыта вывесіў бела-чырвона-белы сцяг у сябе ў акне, а потым нібыта ён паскардзіўся на тое, што ўбачыў машыну з бела-чырвона-белым сцягам.

Як такое можа быць? Мы дазваніліся мужчыне. Ён стаў адмаўляць, што вывешваў сцяг, але прызнаў, што «быў пакараны» за яго. Таксама магілёвец кажа, што не скардзіўся на БЧБ-сцяг, усё было зусім наадварот.

Чытаць больш па спасылцы
Чытачы даслалі ў @nasa_niva_bot фота: над Мінскам лятаюць шмат вайсковых верталётаў.
Наша Ніва
Чытачы даслалі ў @nasa_niva_bot фота: над Мінскам лятаюць шмат вайсковых верталётаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінабароны Беларусі паведаміла, што па сканчэнні вучэнняў «Захад-2021» расійскія войскі адправіліся ў месцы сваёй дыслакацыі. Імаверна, гэта расійскія верталёты ляцяць назад.
Піневіч пра Pfizer: Нічым не лепшая за «Спутнік»

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч выказаўся пра пытанні пастаўкі вакцыны Pfizer, піша БелТА.

Дзмітрый Піневіч заўважыў, што з эпідэмічнага пункту гледжання гэтая вакцына нічым не лепшая, чым наяўныя ў краіне. Больш таго, ёсць розныя публікацыі, якія сведчаць, што менавіта вектарныя вакцыны (гэтага тыпу расійскі «Спутнік») нібыта фарміруюць больш выражаны поствакцынальны імунітэт. Неабходнасць у Pfizer узнікае толькі тады, калі людзі хочуць выехаць за мяжу па службовых справах або ў турпаездку ў тыя краіны, у якіх «Спутнік» або кітайская вакцына не прызнаюцца.

Паводле яго слоў, нелагічна закупляць вакцыну, якая значна даражэйшая. Пры тым, што яна не мае клінічна значных паказчыкаў, якія адрозніваюцца ў бок большай эфектыўнасці, сцвярджае ён.

Пра цэны на вакцыны наш архіўны матэрыял → Pfizer для краін з сярэднім узроўнем даходу будзе каштаваць як «Спутнік», для бедных — яшчэ танней
З серады ацяпленне з’явіцца ў жылых дамах Мінска

Адпаведнае рашэнне прынята сёння ў Мінгарвыканкаме. Акрамя жыллёвага фонду, пацяплее ў інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, установах адукацыі і тэатрах.
Ці насамрэч Пуцін мае такі вялікі ўплыў на Лукашэнку, як гэта здаецца? Разбіраемся з экспертамі

Падчас апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна расійскі палітык заявіў, што да яго перыядычна звяртаюцца з просьбай паўплываць на Лукашэнку. На гэтыя захады Пуцін адказаў, што тут варта размаўляць з самімі беларускімі ўладамі. Але ці насамрэч гэта так?

Які ўплыў мае Пуцін на беларускія ўлады? І калі Лукашэнка так надакучыў Расіі, як гэта ўсім падаецца, то чаму яго да гэтага часу цярпяць?

Што пра гэта кажуць эксперты? → Чытайце па спасылцы
«Мы суседзі, якія разумеюць», — банэр на прыпынку ў Варшаве

Фота з фэйсбука Сержука Доўгушава.
Кібермахляры прыдумалі новую схему — прадстаўляюцца супрацоўнікамі інтэрнэт-крам

Беларусы працягваюць станавіцца ахвярамі махляроў, якім яны самі паведамляюць даныя сваіх банкаўскіх карт. Пра новую схему пішуць «Мінск-Навіны».

Каб выцягнуць з чалавека нумары карт і коды інтэрнэт-банкінгу, зламыснікі цяпер прадстаўляюцца работнікамі інтэрнэт-крам. Махляры тэлефануюць «кліенту» і кажуць, што на яго імя нібыта аформлены анлайн-крэдыт на набыццё тавару. Вядома, трымальнік карты ўсё пачынае адмаўляць і тлумачыць, што адбылася памылка. Тады махляры пачынаюць «афармляць» адмену, выпытваючы ў людзей звесткі банкаўскіх карт і коды банкінгаў.

У беларускіх банках нагадваюць: ніхто, акрамя карыстальніка, не павінен ведаць рэквізіты банкаўскай карты: яе нумар, тэрмін дзеяння, код CVV. Акрамя таго, нельга выдаваць логіны і паролі ад інтэрнэт-банкінгу і мабільных дадаткаў, коды доступу, сеансавыя ключы і іншую інфармацыю з SMS-паведамленняў, што дасылае банк.

У месенджарах адключыце магчымасць званіць вам і вашым блізкім з незнаёмых нумароў. Супрацоўнікі банкаў ніколі не будуць званіць з замежнага нумару праз вайбер ці тэлеграм.
«Міністр кажа, спагнанне з мяне, а Гамолу з пасады зняць». У новым зліве сілавікі абмяркоўваюць прэс-сакратарку МУС Вольгу Чамаданаву

У сеціве з’явўся новы аўдыязапіс, у якім галасы, падобныя да намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігара Падвойскага і першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкама Віталя Казлова, абмяркоўваюць прэс-сакратарку МУС Вольгу Чамаданаву і яе паводзіны.

Паведамляецца, што размова адбылася 2 ліпеня 2020 года.

Чытайце па спасылцы.
Міністэрства энергетыкі патлумачыла, чаму краіна будзе купляць электраэнергію ў Расіі

"Імпарт расійскай электраэнергіі — гэта дадатковая мера для забеспячэння надзейнасці электразабеспячэння напярэдадні асенне-зімовага перыяду. У краіне ўжо назіраецца некаторы рост электраспажывання ва ўмовах, калі тэмпературны рэжым паніжаецца. Імпарт ажыццяўляецца зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці, і ў дадзеным выпадку ён эканамічна абгрунтаваны”, — распавялі ў прэс-службе.

Усяго за верасень у Беларусь плануецца імпартаваць з Расіі прыкладна 300 млн кВт*г электраэнергіі.

Чытайце таксама: «Узнікае пытанне: навошта такая станцыя трэба?» Беларуская АЭС не будзе працаваць да сярэдзіны жніўня
Рэнэ Фазэль прызнаў абдымкі з Лукашэнкам найбольшай памылкай у кар’еры

Швейцарац сыходзіць з пасады кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея. З гэтай нагоды ён даў інтэрв’ю, у якім яго спыталі і пра перанесены з Мінска чэмпіянат свету.

— Ці сапраўды абдымкі з Аляксандрам Лукашэнкам былі самай вялікай памылкай у вашай кар'еры?

— Так. Думаю, я павінен гэта прызнаць. Усё гэта рабілася з добрымі намерамі, але ў рэшце рэшт усё проста пайшло крыва, — сказаў Фазель.

Фазэль узначальваў міжнародную федэрацыю з 1994 года. На хвалі пратэстаў супраць правядзення чэмпіянату свету ў Мінску ён прылятаў у Беларусь і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і Дзмітрыем Баскавым. Фота з былым кіраўніком ФХБ, якога лічаць датычным да смерці Рамана Бандарэнкі, стала скандальным. У выніку пасля таго як міжнародныя спонсары адмовіліся даваць грошы на ЧС у Мінску, ІІХФ была вымушаная перанесці мінскую частку турніру ў Рыгу. Нядаўна Баскаў быў дыскваліфікаваны на 5 гадоў ад любой хакейнай дзейнасці.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пазітыўнае відэа: грузін-музыка ў рэстаране Тбілісі спявае «Купалінку» для беларускіх наведвальнікаў

Відэа апублікавалі беларусы Грузіі ў @belarusbatumichat. Вы таксама можаце дзяліцца з намі цікавай інфармацыяй, фота і відэа пры дапамозе @nasa_niva_bot. Вялікі дзякуй.
З 1 кастрычніка A1 і МТС павышаюць тарыфы. У сярэднім на 4%

У A1 з 1 кастрычніка павялічыцца памер абаненцкіх плат тарыфных планаў для фізічных і юрыдычных асоб, кошт выклікаў для некаторых тарыфных планаў, кошт паслуг роўмінгу, міжнародных выклікаў, а таксама памер адначасовых узносаў і тарыфы на некаторыя спецыяльныя і дадатковыя паслугі. Павышэнне кошту асноўных паслуг мабільнай сувязі складзе ў сярэднім 4%.

Акрамя таго, пачнуць паэтапна закрывацца некаторыя дадатковыя паслугі, якія страцілі актуальнасць.

У МТС даражэйшымі стануць абаненцкая плата, мабільны інтэрнэт, званкі, паслугі фіксаванага інтэрнэту і сувязі ў роўмінгу, SMS і інш.
У кампаніі падкрэсліваюць, што змены кошту абумоўленыя шэрагам фактараў: пастаяннай падтрымкай і развіццём інфраструктуры сеткі, у тым ліку па пашырэнні ёмістасці 4G, укараненнем новых тэхналагічных рашэнняў.
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў панядзелак, 20 верасня. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Я не хачу перагортваць старонку, проста каб пракарміцца». Максімальна шчырае інтэрв’ю віцебскага рэаніматолага Мартава

Разглядаем тры варыянты: што вядома пра перадачу Сафіі Сапега ў Расію?

Крыніцы: у новым пакеце санкцый могуць быць пяць банкаў, уключна з Банкам развіцця, а таксама дрэваапрацоўка і Белтэлекам

Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц

Лукашэнка прызначыў новых паслоў — хто гэтыя людзі?

Суседка «здала» суседа за бел-чырвона-белы сцяг, а той паскардзіўся ў міліцыю на чырвона-зялёны

Ці насамрэч Пуцін мае такі вялікі ўплыў на Лукашэнку, як гэта здаецца? Разбіраемся з экспертамі

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
«Газпрам» выкупіў толькі траціну ад прапанаванай транзітнай магутнасці газаправода «Ямал-Еўропа», які ідзе праз Беларусь. Гэта пагражае рэзкім зніжэннем даходу ад транзіту

Пра гэта сведчаць вынікі аукцыёнаў браніравання на кастрычнік, піша «Інтэрфакс».

Пасля сканчэння гадавой броні ў верасні 2021 года «Газпрам» пакуль не рабіў далейшых браніраванняў на год і квартал наперад, адзначаючы, што мае кароткатэрміновыя інструменты для браніравання. Планаванае зніжэнне транзіту праз Беларусь звязана з хуткім пускам новага газаправода па дне Балтыйскага мора «Паўночны паток — 2», пасля запуску якога не трэба будзе плаціць краінам-транзіцёркам.

Падобныя крокі «Газпрама» пагражаюць рэзкім зніжэннем даходаў ад транзіту паліва і скарачэнняем падаткаў ад кампаніі «Газпрам трансгаз Беларусь». Эканоміка Беларусі можа недалічыцца соцень мільёнаў даляраў.
«Абраз XVIII стагоддзя прыбілі да сценкі замест звычайных дошак». Як мінскі музейшчык працягвае справу Івана Луцкевіча і калекцыянуе народнае мастацтва

Мінскі гісторык Павел Каралёў працуе ў музеі на палову стаўкі, а ў вольны час збірае артэфакты. Кажа, натхніўся прыкладам Івана Луцкевіча. У яго калекцыі — палескія абразы, куфары, ліштвы. Ёсць нават знаходка, якой 250 мільёнаў год.

Пра самыя цікавыя рэчы ў калекцыі і гісторыю іх ратавання Павел распавёў «Нашай Ніве».

Чытайце па спасылцы.
Падаткаабкладанне прадпрымальнікаў зменіцца з 2023 года

Падыходы да падаткаабкладання прадпрымальнікаў зменяцца з 2023 года, паведамляюць «Мінск-Навіны» па выніках круглага стала, арганізаванага бізнэс-саюзамі з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў.

Мэта карэкціровак — стымуляванне эканамічнай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання. Улады плануюць усталяваць выразную градацыю катэгорый малога і сярэдняга бізнэсу і прымяняць адпаведны механізм падатковых выняткаў. Пры гэтым плануецца не павышэнне саміх падаткаў, а павелічэнне ўдзелу плацельшчыкаў у іх выплаце. Як сцвярджаюць улады, сума падатковых адлічэнняў павінна быць супамернай атрыманым даходам.

Што разумеюць пад «павелічэннем удзелу ў выплаце падаткаў», не паведамляецца.
19 верасня на іспанскім востраве Пальма, які ўваходзіць у архіпелаг Канарскіх астравоў, пачалося вывяржэнне вулкана Кумбрэ-В’еха. На наступны дзень паток лавы дабраўся да жылых дамоў і ўжо знішчыў больш за 100 будынкаў.

Лава рухаецца з хуткасцю 700 метраў у гадзіну. Яе тэмпература — больш за 1000 градусаў. Навукоўцы чакаюць, што лава дабярэцца да Атлантычнага акіяна: кантакт з салёнай вадой можа справакаваць выбухі і выкіды шкодных газаў.
У Наваполацку праходзіць ператрус у кватэры старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза «Нафтана»Вольгі Брыцікавай

Пра гэта паведамляе «Рабочы Рух». Ёсць інфармацыя, што ператрус ладзіць КДБ.