Наша Ніва
26.5K subscribers
62K photos
9.47K videos
2 files
47.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў распавёў аб нядаўнім падарожжы ў Беларусь

У сацсетках ён назваў сітуацыю ў краіне катастрофай.

https://nn.by/?c=ar&i=274057
Учора Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў у турме палітзняволеную Вольгу Залатар, маму пяці дзяцей з пасёлка Ждановічы.

Падчас двухгадзіннай сустрэчы ён перадаў ёй Біблію і малітоўнік.
Рэцэпт на выхадныя: шведскія шакаладныя шарыкі

Chokladbollar — гэта класічныя шакаладныя цукеркі ў Швецыі. Іх з лёгкасцю можна прыгатаваць дома, бо гэты дэсерт патрабуе мінімум намаганняў і часу.

https://nn.by/?c=ar&i=274049
«Чалавек быў гатовы на ўсё, каб гэта спынілася». Адвакат — пра «выкрывальныя» відэа

https://nn.by/?c=ar&i=274062
Прэзідэнцкая газета:

«Статкевіч ці Севярынец — людзі нядобрыя, злыя і перакананыя антыдзяржаўнікі. Падкрэслім: перакананыя. Яны паслядоўныя ў сваёй упоратасці і ёй не здраджаваюць. Гэтакія ідэйныя дэгенераты. І калі Севярынец пасля прысуду крычыць пра «жуе белы гусь», гэта выклікае калі не сімпатыю, то крыху павагі да зрынутага, але не зламанага ворага».

А Пратасевіч? «Здраднік», «гніда», «мярзотнік».
«У гэтым увесь Іва»

Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі Івуліна, якому далі 30 сутак.

https://nn.by/?c=ar&i=274050
«Калі б на мяне так сказалі, я б шукаў праблему ў сабе». У Мастах судзяць мужчыну за рэпосты карыкатур на Лукашэнку

— У чым тут гумар і сатыра? Калі б вас таксама назвалі «вусатай ш*арай», вы б не абразіліся?

— Я б задумаўся, калі б усе пра мяне так сказалі. Я самакрытычны. Калі б на мяне так сказалі, я б шукаў праблему ў сабе, значыць, нешта не так са мной. Праблема ўва мне, калі ўвесь свет супраць мяне. Я так разумею гэта.

https://nn.by/?c=ar&i=274063
Міжнародная федэрацыя журналістаў прыпыняе членства пралукашэнкаўскага Беларускага саюза журналістаў.

«Наш Адміністрацыйны камітэт рэкамендаваў прыпыніць сяброўства Беларускага саюза журналістаў. Журналісты заслугоўваюць самай поўнай падтрымкі ў гэтыя крытычныя часы. Вызваліце зняволеных журналістаў!» — звяртаюцца прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі журналістаў у твітары.

БСЖ падтрымлівае дзеянні ўладаў, на чале яго стаіць Андрэй Крывашэеў.
🕰 Сёння — продаж свежай «Нашай гісторыі» ў рэдакцыі. Можна і падпісацца, прыходзьце!

Мы будзем прадаваць у Мінску свежы нумар па нашым рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі») з 12:00 да 18:00.

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рубля за нумар.

Прыйдзіце і купіце часопіс — для сябе і для сваякоў, суседзяў, сяброў, калег па працы.

Майскі нумар «Нашай гісторыі» натхнёны фігурай Нэльсана Мандэлы: чалавек правёў у турмах 27 год — і ўсё дзеля таго, каб яго радзіма стала вольнай. Увогуле, увесь нумар выйшаў паэтычна-натхняльным, якія асобы ў ім: Уладзімір Дубоўка, Аляксандр Надсан, Іосіф Бродскі!
❗️❗️❗️ Палітычны аналітык Арцём Шрайбман выехаў ва Украіну пасля абвінавачванняў Пратасевіча.

«Я цяпер ва Украіне, дабіраўся акольнымі сцежкамі, як дакладна — не скажу, можа спатрэбіцца камусьці яшчэ», — сказаў ён @nashaniva

«Я тут таму, што рызыкі знаходжання ў Беларусі вельмі ўзраслі пасля тых абвінавачванняў, якія прагучалі ў інтэрв’ю Пратасевіча: што нібыта я каардынаваў пратэсты, раіў актывістам і каналам што і як ім рабіць і гэтак далей.

Але што я магу сказаць па факце — Пратасевіч вельмі перабольшыў ступень майго ўплыву. Так, я ў тым чаце быў, гэта не сакрэт, пра гэта казалі па АНТ яшчэ паўгода таму. Было вядома, што я там, і даўно быў ясны фармат чата, што там абмяркоўвалася. Далёка не ўсе ў чаце падыходзяць пад апісанне «каардынатараў», таму што само абмеркаванне дэталяў акцый і іх планіроўка адбывалася на сазвонах, у якіх я ўдзелу не браў прынцыпова, ніякіх «злачынных» дэталяў загадзя я не ведаў, я хутчэй назіраў за рэфлексіямі спрычыненых удзельнікаў, што было цікава мне як аналітыку. Я не бачу нічога такога, што несумяшчальна з законам і маёй прафесіяй, я атрымліваў інфармацыю ад першакрыніц. І мне цяжка крыўдзіцца на Пратасевіча, мы толькі можам гадаць, якія перад ім паставілі ўмовы», — сказаў Шрайбман.

Вось як патлумачыў сітуацыю і што напісаў пра ўдзел у чаце «Хата» сам Шрайбман.
З калоній Наваполацка і Магілёва дайшла непацверджаная інфармацыя, што палітзняволеным прапануюць напісаць ліст пакаяння ўзамен за вызваленне па амністыі да 3 Ліпеня.

Калі хто ведае штосьці пра гэта, пішыце ў @NashaNivaBot
Памятаеце, як нехта дамаляваў калючы дрот да мурала пра сяброўства Масквы і Мінска?

Стала вядома, хто гэты мастак.

https://nn.by/?c=ar&i=274055
Дырэктар друкарні публікаваў улёткі і стыкеры

Паведамляе МУС: "По оперативной информации, с осени прошлого года 39-летний директор частной типографии по производству рекламы печатал незарегистрированные газеты, стикеры и листовки протестного толка, используя оборудование фирмы. Несколько курьеров распространяли готовый товар по всей стране".

Сілавікі заявілі пра завядзенне крымінальнай справы за "причинение вреда национальной безопасности Республики Беларусь".

Калі хто ведае імя затрыманага і дэталі справы, пішыце ў @NashaNivaBot
Палітзняволены, які выйшаў з СІЗА-7 Брэста, расказаў, што яму не перадавалі пісем, даходзілі толькі грошы.

"Всем привет, меня зовут Радион Медушевский, я позавчера вышел из СИЗО-7, где сидел с 16 марта по статье 342 ч. 1, хочу просто поблагодарить всех, кто присылал мне деньги на счёт. Нам не выдавали чеков с фамилиями, так что я не знаю точно кто это делал, но если вы это читаете — хочу сказать вам больше спасибо, это очень мне помогало".

"Письма поддержки утилизируются с Нового года ещё, мне уже много людей написали в соцсетях, что отправляли мне письма, а я их не получал", — паведамляе ён.

"В СИЗО никто не бьёт, могут только оскорблять, называть чепушилой или похуже, могут угрожать насилием, что было неоднократно, но чтоб били — не видел", — піша вызвалены з брэсцкага СІЗА.
СМІ: сілавікі з ЛНР выехалі дапытваць Пратасевіча

https://nn.by/?c=ar&i=274072
Зірніце, якая дзікая чарга стаіць у мінскі Батанічны сад.

Там сёння адбываецца гарадскі пікнік Vulitsa Ezha.

Закрыццё наземных меж Беларусі прывяло да таго, што людзі шукаюць адпачынку на радзіме.
«Прававы дэфолт перайшоў у катастрофу». Праваабаронцы падлічылі колькасць затрыманняў і крымінальных спраў за май

Усяго за перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў з паведамленняў МУС і спісаў праваабаронцаў вядома пра не менш за 35 243 затрыманні.

https://nn.by/?c=ar&i=274073
МЗС Казахстана выступіў супраць палітызацыі ЕАЭС: Санкцыі Захаду маюць палітычныя матывы і скіраваныя супраць асобных дзяржаў

Казахстан не вядзе ніякіх перамоваў аб «кансалідаваных мерах» краін ЕАЭС у адказ на санкцыі іншых дзяржаў, паведамілі ў прэс-службе казахстанскага знешнепалітычнага ведамства.

https://nn.by/?c=ar&i=274076
Вось, што напісаў Сцяпан Латыпаў у лісце, адпраўленым у дзень пачатку суда, калі ён парэзаў сабе горла:

«Некалькі тыдняў запар баліць адбітая ўшчэнт галава, думкі губляюцца і складана канцэнтравацца».

Пра што яшчэ апошнім часам пісаў Латыпаў — глядзіце тут.