Еўрарадыё | Еврорадио
11.1K subscribers
33.4K photos
6.7K videos
12 files
24.5K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Не карміце качак хлебам. Гэта шкодзіць іх здароўю і забруджвае вадаёмы, кажуць у "Ахове птушак Бацькаўшчыны".

"Не адвучвай птушак карміцца самастойна. Дзікія качкі і іншыя вадаплаўныя птушкі могуць пражыць больш доўгае і здаровае жыццё пры ўмове, што будуць харчавацца натуральнай ежай: воднымі раслінамі, насеннем і бесхрыбетнымі – а не тым, што кідаюць ім людзі", кажуць у АПБ.

Падкормка вадаплаўным птушкам патрэбна толькі ўзімку пры моцных маразах. У іншую пару года птушкі самастойна знойдуць сабе ежу.
Audio
Важныя падзеі серады, 20 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:44 Мінздароўя абяцае да канца года вакцынаваць 5 мільёнаў беларусаў. Але дзе возьмуцца вакцына і ахвотныя прышчапіцца?

8:10 Навіны спорту

10:04 Што замінае Зяленскаму “афіцыйна” сустрэцца з Ціханоўскай?

30:51 Навіны шоў-бізу

33:35 Палітзняволенай грамадзянцы Швейцарыі Наталлі Хершэ споўнілася 52 гады
Telegram-канал «Кибер-Партизаны» и чат «Кибер-сливы» прызнаныя «экстрэмісцкім фармаваннем».
Яшчэ адна смерць на польскай мяжы. Дайверы дасталі з ракі Буг цела 19-гадовага сірыйца. Асобу пацвердзіў іншы мігрант, з якім напярэдадні сірыец спрабаваў незаконна пераплыць Буг.

Абставіны смерці хлопца будзе раследваць пракуратура. Паводле папярэдніх высноў паліцыі, двое грамадзян Сірыі спрабавалі пераплыць Буг з Беларусі ў Польшчу. На жаль, ніводны з іх не ўмеў плаваць.
У Бруселі адкрываецца саміт лідараў ЕC, будуць гаварыць і пра Беларусь

— Я чакаю, што беларускае пытанне будзе закранутае, каб паглядзець, як спыніць гэтую непрымальную сітуацыю, — прыводзіць словы прадстаўніка ЕС агенцтва ТАСС.

Раней кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль казаў, што Брусэль мае намер падрыхтаваць меры па спыненні патоку мігрантаў, якія імкнуцца ў краіны Еўрасаюза праз Беларусь. Акрамя таго, Барэль паведаміў, што для развязання гэтай праблемы ЕС нават гатовы ўвесці санкцыі супраць авіякампаніі "Белавія".
За суткі польскія памежнікі зафіксавалі 600 спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

Арыштаваныя 19 мігрантаў: з Ірака, Індыі і Сірыі. У гэтым месяцы нелегальных спробаў перасекчы мяжу было 11,3 тысячы, а за год — 22,9 тысячы.
У Беларусі не хапае больш за 7 тысяч медычных работнікаў. У рэспубліканскім банку вакансій, па дадзеных на 20 кастрычніка, ёсць прапановы для 2950 дактароў, больш як 2800 медсясцёр, каля 1 тысячы фельчараў і амаль 400 памочнікаў доктара.

Больш за ўсё вакансій для дактароў налічваецца ў Мінску (732). На другім і трэцім месцы па дэфіцыту дактароў ідуць Брэсцкая (539) і Гомельскія (422) вобласці.
Вяртанне кінафестывалю Bulbamovie

З 12 па 14 лістапада ў варшаўскім кінатэатры Kino Iluzjon пройдзе кінафестываль беларускіх відэа- і кінафільмаў Bulbamovie.

Фэст задумваўся як альтэрнатыва беларускім афіцыйным мерапрыемствам і ўпершыню адбыўся ў Варшаве ў 2011 годзе. Праз чатыры гады, у 2015-м, Bulbamovie праходзіў у Варшаве і ў Мінску, а потым узяў паузу.

Чаму арганізатары вырашылі аднавіць фестываль у 2021 годзе, чым будзе адметны сёлетні форум, як шмат творцаў падаюць заяўкі на конкурс — пра гэта ды іншае ў жывым эфіры @euroradio гаворым з дырэктарам Bulbamovie Янушам Гаўрылюком.
Крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага судзяць за лайкі пад “экстрэмісцкім” кантэнтам.

“Экстрэмісцкі” кантэнт — гэта старонкі ТУТ.БАЙ і незалежнага беларускага тэлеканала ў Фэйсбуку. Міліцыянты лічаць, што сваімі лайкамі журналіст нібыта распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы, піша @bajby.

Былога рэдактара газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага затрымалі ўчора.
Жонку Андрэя Зельцэра, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ, перавялі ў РНПЦ псіхічнага здароўя "Навінкі".

Там Марыя Успенская будзе праходзіць псіхіятрычную экспертызу. Жанчыну накіравалі ў “Навінкі” некалькі дзён таму з СІЗА №1, і ўпершыню за ўвесь час ёй атрымалася перадаць перадачу, піша Андрэй Стрыжак.
Паказальны прыклад таго, чаму абавязкова трэба выконваць меры прафілактыкі COVID-19.

На фота — брэстская бальніца. Мяркуючы па фотаздымку, хворых там настолькі шмат, што іх пачалі лячыць у “Сталовай”.

Крыніца: twitter.com/brest_man
Лявончык: беларуская мова мусіць стаць адзінай дзяржаўнай — такая мая ідэя

21 кастрычніка ў эфіры @euroradio — заснавальнік і кіраўнік BY_help Ляксей Лявончык.

Мы павінны стаць краінай, у якой людзі размаўляюць на трох-чатырох мовах, але пры гэтым адзінай дзяржаўнай мовай будзе беларуская мова. Шматмоўе ўзбагачае, але Беларусь павінна стаць сапраўды нацыянальнай дзяржавай, што немагчыма без падмурку з нацыянальнай гісторыі, культуры і, безумоўна, беларускай мовы, перакананы Ляксей Лявончык.

Пра тое, як зрабіць беларускую мову папулярнай, чаму Беларусь не падобная да Ірландыі і пра тое, якое значэнне для дэмакратычнай Беларусі будучыні мае досвед ВКЛ, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х”.
На волю выйшаў палітвязень Дзмітрый Фурманаў, які праходзіў па справе Ціханоўскага.

У мінулым годзе яму прысудзілі 2 гады турмы за “арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”. Аднак пасля пераразліку паводле новага заканадаўства ягоны тэрмін скараціўся, піша @radiosvaboda.

Дзмітрый быў затрыманы у Гродне на пікеце Сяргея Ціханоўскага 29 траўня мінулага года.
У Мінску затрыманы сябра Каардынацыйнай рады Мікалай Шыбека. У яго доме сілавікі правялі ператрус, канфіскавалі ноўтбук і тэлефоны.

Па словах яго дзяўчыны, Шыбека зараз дастаўлены ў КДБ, піша “Вясна”.
Паслухай, што сказаў Лукашэнка, і зрабі наадварот:

- з 1 лістапада кур'еры, якія дастаўляюць тавары на дом, і кіроўцы, якія аказваюць паслугі па перавозцы пасажыраў (калі транспартны сродак не абсталяваны кабінай для кіроўцы), мусяць мець дакумент пра пройдзеную вакцынацыю супраць COVID-19.
REVOLUTION: падзеі 2020 года вачыма стваральнікаў арт-фільмаў

Пад уплывам падзей 2020 года музыканты напісалі тысячы песень, паэты – сотні вершаў. Ужо нават з’явіліся дакументальныя і мастацкія фільмы з адлюстраваннем і асэнсаваннем тых падзей. І працягваюць з’яўляцца. З гэтай нагоды рэжысёрка Даша Брыян і прадзюсарка Марыя Крук у партнёрстве з Беларускім моладзевым хабам ладзяць арт-праект REVOLUTION, у межах якога будуць паказаныя 12 арт-фільмаў, прысвечаных беларусам і іх барацьбе за свабоду.

Што з сябе ўяўляе арт-праект REVOLUTION і ці ёсць у планах стаць асобным фестывалем беларускага кіно? У якім фармаце пройдуць паказы фільмаў і як ладзіўся адбор? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць заснавальнікі арт-праекта.
Падаспелі рэндары новых станцый трэцяй лініі мінскага метро. На фота: "Пярэспа", "Праспект пераможцаў", "Камароўская" і "Плошча Бангалор".

Увесці новыя станцыі ў эксплуатацыю плануюць яшчэ няхутка — у 2028-2029 гадах. Але будаўніцтва метро ў Мінску — штука такая. Тэрміны заўжды ссоўваюцца.

Цікава, адкуль праектыроўшчыкі ведаюць, што на "Плошчы Бангалор" у 2028 годзе будзе рэкламавацца Prada? )