Еўрарадыё | Еврорадио
11.1K subscribers
33.5K photos
6.71K videos
12 files
24.5K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Курс долара апусціўся да мінімуму з канца ліпеня 2020 года. Актуальныя курсы валют:

🇺🇸 Долар – 2,4377
🇪🇺 Еўра – 2,8382
🇷🇺 100 расійскіх рублеў – 3,4357
Аднаго рэцэпта няма, але трэба развіваць чалавечы капітал: эксперты — пра рэформы.

Беларускія эканамісты расказалі ў "Марафоне ідэй" на @euroradio, чаму прапануюць не канкрэтныя рэформы, якія наспелі ў Беларусі, а толькі паказваюць, якімі яны павінны быць.

Чытаць тут (з Беларусі — праз VPN): euroradio.fm/adnago-recepta-nyama-ale-treba-razvivac-chalavechy-kapital-eksperty-pra-reformy

А гэтая спасылка напэўна адкрыецца і без VPN.
Бізнес-дыяспара: ці магчыма яе аб’яднаць і што гэта дасць?

Прадстаўнічы бізнес-форум пройдзе 27–28 кастрычніка ў Варшаве — “Belarus Business Harbour”. Арганізатары — Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, Цэнтр сацыяльна-эканамічных даследаванняў Беларусі і эканамічная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай — асноўнай мэтай мерапрыемства лічаць аб’яднанне беларускай бізнес-дыяспары. І спіс удзельнікаў форуму ўражвае.

Чаму менеджар канадскага пенсійнага фонду далучылася да эканамічнай каманды Святланы Ціханоўскай? Якога выніку ад бізнес-форуму, што пройдзе ў Варшаве, чакае? Якой ёй бачыцца будучыня Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сябра эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай, экс-прадстаўніца праграмы развіцця ААН у Беларусі, спецыялістка па пенсійнай і бюджэтнай рэформам Ірына Сазановіч.
Галоўчанка: закладзеныя грошы на выплату кавідных надбавак медыкам ужо "з'елі".

Урад плануе звярнуцца па выдзяленне дадатковых сродкаў на барацьбу з COVID-19, патрэбна яшчэ амаль 250 млн рублёў.
Сузаснавальніку “KYKY” і “The Village Беларусь” Аляксандру Васілевічу працягнулі арышт яшчэ на два месяцы.

У турме ён знаходзіцца ўжо 14 месяцаў, піша яго жонка Надзея Зелянкова. І дадае: "Ёсць яшчэ і такія лічбы: 900 адцісканняў за дзень".
Затрыманым за каментары па “справе Зельцэра” не перадаюць перадачы. У турме без зменнай бялізны і сродкаў гігіены яны ўжо 20 дзён.

Амаль усіх затрыманых за каментары ўтрымліваюць у жодзінскай турме №8. Калі іх туды перавялі, там абвясцілі каранцін, праз які затрыманых абмежавалі ва ўсім, піша “Вясна”.

Акрамя передач, зняволеным не перадаюць лісты, а да некаторых нават не пускаюць адвакатаў. Дакладную дату заканчэння карантыну ў жодзінскай турме блізкія не ведаюць.
Па пастанове пракурора Віцебскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-сайту “Вольнае Глыбокае”. Сайт працягвае адкрывацца з-за мяжы.

Да студзеня 2021 года "Вольнае Глыбокае" была апошнім незалежным друкаваным выданнем у Віцебскай вобласці. Але выпуск газеты спыніўся праз фінансавыя акалічнасці. Цяпер заблакаваны і яе сайт.
Чарговы выпадак выкарыстання Інтэрпола ўладамі Беларусі. У Венгрыі затрыманы былы валанцёр з Акрэсціна, а цяпер палітуцякач Валянцін Уласік. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь.

Мы з Польшчы разам з сябрамі паехалі адпачываць на мора. На мяжы з Венгрыяй нас спынілі, праверылі пашпарты, пасля чаго сказалі Валянціну: з рэчамі на выхад, — расказвае Еўрарадыё блізкая сяброўка затрыманага. — На пытанне, у чым прычына затрымання, адказалі, што нібыта нейкія пытанні з аліментамі. Яго забралі да высвятлення абставінаў, і ў выніку ён апынуўся ў венгерскай турме.

Падрабязней (з Беларусі — праз ВПН): https://euroradio.fm/ulady-belarusi-dlya-zatrymannya-palitaktyvista-zadzeynichali-interpal

Не адкрываецца спасылка? Тут напэўна адкрыецца!
Хунта вызваляе людзей, а палякі спрачаюцца з ЕС. Традыцыйны агляд міжнародных навінаў ад @euroradio.

Чытаць (праз ВПН): https://euroradio.fm/hunta-vyzvalyae-lyudzey-palyaki-sprachayucca-z-es-aglyad-susvetnyh-navin

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!
Наведнік крамы ў Вільні стрэліў у ахоўніка за просьбу надзець маску

Мужчына без маскі прыйшоў у краму Rimi ў аўторак пасля абеду. Ахоўнік папрасіў яго надзець маску, як таго патрабуе закон. Мужчыну гэтая просьба раззлавала, і ён напаў на ахоўніка. Калі ахоўнік выклікаў паліцыю, мужчына кінуўся бегчы. Ахоўнік пабег за ім, тады уцякач дастаў пісталет і стрэліў.

Паліцыя затрымала 42-гадовага падазраванага. Пацярпелы 38-гадовы ахоўнік дастаўлены ў лякарню. Ён паранены ў абедзве нагі.
На дабрачынны аўкцыён выстаўлены БЧБ-сцяг, які мэр Рыгі ўзняў падчас ЧС па хакеі. Сродкі пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

На момант публікацыі лот каштуе $3.550.
ФБР праводзіць ператрус у доме расійскага мільярдэра Алега Дзерыпаскі ў Вашынгтоне.

Дзерыпаска займае 37-е месца ў рэйтынгу найбагацейшых бізнэсмэнаў Расіі па версіі Forbes, яго маёмасць ацэньваецца ў 17 мільярдаў доллараў. У 2018 годзе Мінфін ЗША ўвёў персанальныя санкцыі супраць Дзерыпаскі ў сувязі з "варожымі дзеяннямі Расіі па ўсім свеце".
Audio
Важныя падзеі аўторка, 19 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:36 Лукашэнка ізноў распавядае, як правільня лекаваць ад каранавіруса. Усё, за што змагаліся дактары, на смарку

9:03 Навіны спорту

10:38 Што адбываецца з беларускай навукай? Абмяркоўваем з Нінай Скеп’ян

26:13 Навіны шоу-бізу

28:34 Фільм пра беларускія пратэсты перамог на Варшаўскім кінафэсце. Размаўляем з рэжысёрам
Камітэт па замежных справах Сената ЗША прыняў рэзалюцыю па Беларусі, дзе заклікае ўрад узмацніць ціск на "рэжым Лукашэнкі".

Сенатары "заклікаюць да правядзення новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі" і далей маюць намер "адмаўляцца прызнаваць Аляксандра Лукашэнку законна абраным лідарам Беларусі". Яны "вітаюць санкцыі ЕС, уведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі", і заклікалі ЗША "каардынаваць з ЕС прыняцце дадатковых захадаў".
У Паставах памёр Антон Фурс — легенда беларускага паваеннага супраціву. У 1946 годзе Фурс стаў сябрам падпольнай моладзевай арганізацыі “Саюз беларускіх патрыётаў”, якая ставіла сабе за мэту барацьбу з русіфікацыяй і захаванне беларускай культуры і ідэалаў беларускай незалежнасці.

20-гадовым юнаком, ён разам з будучай жонкай быў схоплены і адпраўлены ў ГУЛАГ. Быў асуджаны на 25 гадоў у 1947 годзе, але ў 1955 годзе выйшаў на волю. Пасля жыў у Казахстане, але у 1984 годзе, пенсіянерам, вярнуўся на радзіму і купіў палову дома ў Паставах.

Пахаванне Антона Фурса адбудзецца 20 кастрычніка каля 14:00 на могілках у Паставах.
Планы ўладаў масава вакцынаваць беларусаў не спраўджваюцца. Учора міністр аховы здароўя Піневіч заявіў, што "ў гэтым годзе мы павінны прыйсці да лічбы звыш пяці мiльёнаў прышчэпленых". Праўда яшчэ ў сакавіку Піневіч заяўляў, што да восені будзе прышчэплена чатыры мільёны чалавек, але гэта і блізка не так.

Ці рэальна да канца года прышчапіць пяць мiльёнаў? 16 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя заяўляла пра 2,555 млн прышчэпленых адной дозай. З іх і 1,865 млн — атрымалі ўжо дзве прышчэпкі. Калі верыць гэтым лічбам, да 5 млн трэба яшчэ 5,58 млн доз вакцыны.

Давайце палічым. Па заявах Мінздароўя, цяпер ёсць у абароце каля 800 тысяч доз. З іх улікам яшчэ спатрэбіцца 4,78 млн. Гэта калі ўсіх прышчапляць двухкампанентнымі вакцынамі.

Заяўлялася, што Белмедпрэпараты могуць вырабляць 500 тысяч доз за месяц. Гэта яшчэ 1,2 млн доз да канца года. Адкуль возьмуцца яшчэ 3,58 млн доз? І гэта ўжо не кажучы пра тое, адкуль возьмецца столькі беларусаў, ахвочых прышчапіцца…
Алексіны працягваюць губляць актывы і пазіцыі пасля санкцый. Сёння стала вядома, што іх кампанія "Белнафтагаз" перастала быць нацыянальным гарантам "па выплаце мытных пошлін, падаткаў, спецыяльных, антыдэмпінгавых, кампенсацыйных пошлін".

Раней Лукашэнка змяніў ўказ аб нацыянальным гаранце аплаты мытных плацяжоў. Цяпер гарантам можа быць толькі дзяржаўная ўстанова — ім стала кампанія "Белмытнясэрвіс".

У жніўні 2021 года ЗША ўключылі "Белнафтагаз" у "чорны спіс". Неўзабаве пасля гэтага кампанія была вымушаная прадаць усе свае акцыі "МТБанка" кампаніі "Stoneva Limited" бізнесмена Рамэа Абдо.

Санкцыі не працуюць.
Каля 12,7 млн кубаметраў беларускага лесу прададуць па-за біржай у 2022 годзе. У параўнанні з 2021 годам гэты аб'ём павялічыўся больш чым на 0,6 млн кубаметраў.

У 2021 годзе беларускія ўлады ўзмоцнена высякалі і прадавалі лес за мяжу. Канцэрн "Беллеспаперапрам" павялічылі экспарт за студзень-травень на 35,8%. Пры гэтым чыноўнікі кажуць, што "беспрэцэдэнтных высечак лесу" няма. Але толькі экспарт у ЕС нарасцілі ў студзені-сакавіку амаль на 22%.

Адна толькі Латвія за восем месяцаў 2021 года закупіла ў Беларусі "лясной прадукцыі" на 211 млн еўра. У параўнанні з 2020 годам пастаўкі выраслі амаль у два разы (97,5%).
Мушкецёры па-за законам! У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім матэрыялам" тэлеграм-супольнасць "Два мушкетера и красотка". Пра гэта парупілася віцебская пракуратура.

Калі вы ведаеце, што гэта за канал ці чат — распавядзіце ў каментарах. Бо мы такі ўвогуле не знайшлі: ён ці ўжо перайменаваны, ці выдалены, ці закрыты.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У беларускай палітзняволенай грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ сёння дзень нараджэння. Ёй спаўняецца 52 гады. Яе брат Генадзь Касьян спецыяльна для @euroradio запісаў віншаванне для сястры.

Наталлю Хершэ затрымалі 19 верасня 2020 года на жаночым маршы. У снежні яе асудзілі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за тое, што яна сарвала балаклаву з супрацоўніка АМАПу.

За кратамі жанчына адмаўлялася шыць форму для сілавікоў, была пакараная штрафным ізалятарам. Нядаўна яе перавялі з калоніі ў турму.

Рэдакцыя @euroradio далучаецца да віншаванняў і спадзяецца, што Наталля Хершэ хутка выйдзе на волю.

Пісаць лісты можна па адрасу: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Наталлі Анатольеўне Хершэ
"Дзе праграмы ЕС па падтрымцы палітычных вязняў? Яе пасля 14 месяцаў няма, пры ўсёй павазе да Бруселя. Гэта важна і для іміджу ЕС, і гэтага чакаюць унутры Беларусі. У беларускага грамадства ёсць вялікія спадзевы на ЕС, але ніякага канкрэтнага кроку не зраблена", — лічыць кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

Чаму не ўсе беларусы атрымліваюць дапамогу за мяжой? Дзе шукаць інфармацыю пра тое, куды і да каго звяртацца? На гэтыя ды іншыя пытанні Алесь Зарэмбюк адказвае ў эфіры @euroradio.

Чытаць тут (з Беларусі праз VPN):
https://euroradio.fm/kiraunik-belaruskaga-doma-u-varshave-dze-pragramy-es-pa-padtrymcy-belarusau

Не адкрываецца спасылка? Тут дакладна адкрыецца!