Дзяніс Івашын (Dzianis Ivashyn)
115 subscribers
1.33K photos
11 videos
4 files
126 links
Канал інфармаваньня грамадзкасьці пра палітвязьня і вайсковапалоннага журналіста і OSINT-выведніка Дзяніса Івашына
Download Telegram
609-ты дзень у палоне. 22 дні без лістоў. 7 содні карцара!
Найперш, канешне, павіншуем добрых суседзяў-палякаў, зь якімі маем стагодзьдзі супольнай гісторыі, зь днём Незалежнасьці. Gratulacje z okazji Dnia Niepodległości! Niech żyje Polska! Dziękujemy serdecznie za pomoc Białorusinom!
Яны змаглі, а мы працягваем свой бой, але ўжо, мабыць, час сапраўднага "аднаўленьня гістарычнай справядлівасьці" настаў.
Балта-Чарнаморскаму Зьвязу быць, іначай бясьпеку ў рэгіёне не арганізаваць і не забясьпечыць. А бяз нас Зьвяз не стварыць, таму… Раю здраднікам-злачынцам ужо зараз зьбіраць рэчы, бо можна потым не пасьпець
і пра нашае: паколькі выпусьціць Дзяніса Івашына з карцару меліся сёньня па абедзе, даведацца пра мейсца ягонага перабываньня мы зможам толькі заўтра, калі пачнуць прымаць перадачы. А пакуль спадзяемся, што ніякіх сюрпрызаў для Дзяніса здраднікі-злачынцы не падрыхтавалі, таму ён нарэшце можа пазнаёміцца бліжэй з новымі суседзямі. Але наш ваяр незалежна ад зьнешніх абставінаў працягвае дэманстраваць ворагам свой аптымізм і пэўнасьць у непазьбежнай і хуткай Перамозе.
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!

#FreeIvashyn #FreePoliticalPrisonersInBelarus
610-ты дзень у палоне. 23 дні без лістоў. 8!!! содняў карцару!
Ступень цынізму й недальнабачнасьці сярод служак акупацыйнай адміністрацыі ацаніць было нескладана. Дзяніс Івашын працягвае знаходзіцца ў карцары па сканчэньні выпісанага раней 7-дзённага "пакараньня". А гэта значыць, што супрацоўнікі гарадзенскай вязьніцы нібы нагледзелі чарговае "парушэньне" зь ягонага боку. Відаць, перажываюць вельмі за сваіх "братушак", каторыя на ўласнай скурцы адчулі прымаўку Гогаля пра рэдкую птушку й Днепр. Вось толькі думаць ва ўсіх калябаранцкіх арганізацыях рэжыма нутранай акупацыі жэстачайшэ забаронена, таму й не жадаюць уявіць хаця б сваю бліжэйшую прышласьць і пэрспэктывы ўласных уцёкаў (а ўцякуць далёка ня ўсе) ад справядлівага пакараньня. Ці то шчыра вераць у перамогу фашыстаў (гэткай наіўнасьці хіба пазайздросьціць можна, хаця не), ці то спадзяюцца на нейкі цуд для іх асабіста. Нас тое не цікавіць, у нас наперадзе шмат працы па прыборцы ва ўласнай хаце пасьля аднаўленьня канстытуцыйнага ладу на тэрыторыі Беларусі.
А калі раптам, што яшчэ больш сьмешна, такім чынам дурні спрабуюць ціснуць на Дзяніса ці помсьціць яму ці нам празь яго, то яны і за 20 месяцаў палону, якія сёньня акурат мінулі, так і не зразумелі ані асобу Дзяніса, ані мяне й ягоных сваякоў. Усё, што задумваюць і чыняць, абернецца супроць іх!
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ!

#FREEIVASHYN #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
611-ты дзень у палоне. 24 дні без лістоў. 9 содні карцара!
Празь непрыемную навіну пра падоўжаньне спробаў катаваньня Дзяніса Івашына карцарам не змагла ўчора напісаць пра своеасаблівую акцыю падтрымкі Дзяніса і яго калегаў і сяброў Паўла Мажэйкі і Анджэя Пачобута, якую зладзіў яшчэ адзін гарадзенскі журналіст і вымушаны эмігрант Руслан Кулевіч. Падчас "забегу незалежнасьці" у Дзень Незалежнасьці Польшчы ў Беластоку ён прабег у цішотцы зь імёнамі нашых ваеннапалонных. Прычым, як Руслан сам прызнаўся, у час бегу ён нібы адчуваў падтрымку тых, на чыю падтрымку сам выйшаў у гэтай цішотцы. 🙂 Вынік такой сінэргіі - асабісты рэкорд Руслана, што мяне й ня дзівіць, калі шчыра. Моц, якую ўяўляе гэтая слаўная чацьвёрка, лёгка можа прынесьці й міжнародны рэкорд 😉
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ЖУРНАЛІСТ - НЕ ЗЛАЧЫНЦА!

#FreeIvashyn #FreePoliticalPrisonersInBelarus
612-ты дзень у палоне. 25 дзён без лістоў. 10 содняў карцара!
Пакуль сытуацыя зь мейсцам перабываньня Дзяніса Івашына да канца нявысьвятленая, але ён стала перадае свае прывітаньні й падзякі неабыякавым разумным Беларусам, я хачу падзяліцца нашым зь ім бачаньнем таго, што зараз адбываецца з аматарамі, прыхільнікамі й прасоўнікамі "рускава міра" ў Беларусі. Часткова пра гэта ўжо казалі іншыя, але я прапаную трошкі зьмяніць кірунак і абмеркаваць такі аспэкт як свабода дзеяньняў.
З кожнай чарговай паразай фашыстаў на фроньце мясцовыя калябаранты разумеюць (ці падсьвядома адчуваюць, калі глуздоў не хапае) пэрспэктывы набліжэньня адказнасьці за ўчыненыя злачынствы. Рэагуюць па-рознаму: тыя, хто пакуль ня быў завўважаны ў адкрытым прасоўваньні "рускава міра", проста замаўкаюць на нейкі час, пераключаюць увагу на іншыя навіны ды падобнае. А вось закляймённыя ў супрацы на акупантаў, стаўшыся закладнікамі сваіх папярэдніх словаў і дзеяньняў, ідуць ва-банк, шалеючы ад крыві ахвяраў фашыстаў, у якой сябе ўжо забрудзілі. Ім няма куды адступаць, і, пакуль яны таго яшчэ не ўсьведамляюць, але й уцякаць ім ня будзе куды. Хіба ж дарма Беларусь абкружаюць сьценамі з усіх бакоў, апроч таго, куды таксама хутка ня будзе сэнсу й магчымасьці ўцёкаў? Пасьля аднаўленьня канстытуцыйнага ладу на Беларусі патрыётам дастаткова будзе перакрыць 1300 км мяжы, а неба, нагадаю, будзе чыстым праз аб’яўленую легітымным Беларускім часовым органам улады й арганізаваную на яе заклік войскамі NATO беспалётную зону. І НІВОДЗІН злачынца не ўцячэ ад адказнасьці, што вельмі важна для шчасьлівай прышласьці нашае краіны.
Падсьвядомасьць прапагандыстаў ды іншых служак-злачынцаў падае адпаведныя сыгналы свайму гаспадару, і той прымае рашэньне што да далейшых сваіх дзеяньняў. Прызнаць памылкі, папрасіць прабачэньня ды пачаць выпраўляць сытуацыю, вяртаючы ў дзеяньне закон, яны не жадаюць і ня могуць, бо адказваць за ўсё ня хочацца. Злачынцы яшчэ болей паглыбляюцца ў сваіх злачынствах, працягваюць тэрор. Яны раскручваюць сьпіраль беззаконьня ў Беларусі й нянавісьці да іх самых як на Радзіме, так і за яе межамі. І ў гэтай сьпіралі фармуюць замкнёнае кола, зь якога існуе адзінае непрыемнае для іх выйсьце.
Чалавек, які ў сваім жыцьці кіруецца чыстым сумленьнем, і шчыра ды праўдзіва ацэньвае сябе й навакольле, будзе заўсёды свабодным ва ўласных рашэньнях, будзе асабіста абіраць мадэль паводзінаў. Той жа, хто запляміў сябе беззаконьнем, становіцца закладнікам гэтага злачынства, і ўжо наступствы й страх адказнасьці будуць кіраваць чалавекам і вырашаць ягоны лёс. Наколькі ж ганебным і нікчэмным ё такое залежнае існаваньне!
Сапраўды, злачынца зьяўляецца мэнтальным самагубцам і кожны свой крок накіроўвае да абранай бездані. А людзі добрай волі маюць абавязак змаганьня з злом і набліжэньня яго да заканамэрнага самазьнішчэньня.
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
МОРДАР МАЕ БЫЦЬ ЗЬНІШЧАНЫ!

#FREEIVASHYN #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
613-ты дзень у палоне. 26 дзён без лістоў. 11 содні карцара!
Заўтра мы дакладна даведаемся пра мейсцазнаходжаньне Дзяніса Івашына, а пакуль рыхтуем для яго перадачу смачнага й патрэбнага.
Дастаткова часта даводзілася чуць ад шматлікіх палітвязьняў пра пэўнасьць у хуткай Перамозе сілаў дабра й вызваленьні ўсіх палонных. Зразумець гэта лёгка, паміж шэрых сьценаў невясёлага, мякка кажучы, мейсца вера ў добрыя пэрспэктывы неабходная амаль для фізычнага выжываньня.
Але ў выпадку зь Дзянісам Івашыным магу дакладна сказаць, што ягоны аптымізм абгрунтаваны й мае падставы ў тых падзеях, якія мы з вамі назіраем (а некаторыя непасрэдна ўдзельнічаюць) штодня.
Шмат хвалебных словаў мы пачулі пра Дзяніса й ягоныя прыфэсыйныя ды аналітычныя здольнасьці за час палону і раней. І, з свайго боку, магу дадаць, што нават калі мне падавалася, што ягоныя прагнозы не зусім адпавядаюць рэчаіснасьці, што ўсё будзе разьвівацца трошкі ня так, зь цягам часам высьвятлялася, што менавіта Дзяніс меў рацыю і сталася роўна так, як ён казаў.
Што да прышласьці нашага рэгіёну, Дзяніс ня раз прагназаваў поўную акупацыю Беларусі (якая адбываецца ў схаваным рэжыме на нашых вачах), якая працягнецца нядоўга й скончыцца поўнай паразай і дэфрагмэнтацыяй недаімпэрыі, вызваленьнем усіх паняволеных ёю народаў, а таксама ўзвышэньнем у ролі рэгіянальнага лідара нашай паўднёвай суседкі. То я, навучаная папярэднім жыцьцёвым досьведам, цалкам давяраю Дзянісу ў ягоных прагнозах. Беларусам застаецца толькі набліжаць азначаныя пазытыўныя падзеі і ўсяляк дапамагаць Збройным Сілам дабра ды набываць неабходны ваенны досьвед!
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!

#FreeIvashyn #FreePoliticalPrisonersInBelarus
614-ты дзень у палоне. 27 дзён без лістоў.
Нарэшце мы дакладна даведаліся, што Дзяніса Івашына выпусьцілі з карцару ў панядзелак, то бок агулам там ён прабыў 10 содняў. За што яму дадалі дадатковыя 3 содні, можна толькі здагадвацца, мы мяркуем, што наагул гэтае "пакараньне" ў 10 содняў, калі не зьяўляецца помстай Дзянісу ці нам, то магло стацца вычварэнскім "адказам" на ліст з Амбасады Нямеччыны ў дзень спыненьня беспакаранасьці за злачынствы супроць журналістаў. Ну, якія "дыпляматы" ў мясцовай акупанцкай адміністрацыі, такія ў іх і "адказы", што паробіш. За ўсё спытаем пасьля аднаўленьня канстытуцыйнага ладу на Беларусі. А пакуль цешымся з таго, што наш ваяр атрымаў ад нас чарговую перадачу, то можа трошкі паласавацца падрыхтаванымі смаколікамі.
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ, А РЭЖЫМ ЗДОХНЕ!

#FREEIVASHYN #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
615-ты дзень у палоне. 28 дзён без лістоў.
Пакуль ад самога Дзяніса Івашына навінаў няма, ён цешыцца прынесеннымі "баявымі галубамі" навінамі з фронту й міжнароднага трыбуналу па МН-17. Зразумела, што суд проста канстатуе тое, што й так было даўно вядома, але афіцыйнае сусьветнае асуджэньне гэтага акту тэрарызму (як і ўсіх іншых, спадзяемся, пазьней) мае вельмі важнае значэньне для цывілізаванага сьвету, для новай сыстэмы міжнароднай бясьпекі з наднацыянальнай легітымнай і прызнанай усіма дзяржавамі судовай структурай, якую мае стварыць чалавецтва, калі жадае існаваць далей і марыць пра разьвіцьцё й палёты ў далёкі Космас.
Неабходна стварыць міждзяржаўны трыбунал, які складаецца зь юрыстаў з розных краінаў сьвету, у які заяву пра зьдзяйсьненьне злачынстваў супроць чалавецтва й чалавечнасьці, супроць асноваў права й міжнародных дамоваў зможа падаць як асобная дзяржава ці яе ворган, так і любы чалавек. Гэты трыбунал мусіць мець права выносіць выракі месьцячковым дыктатарам за злачынствы як супроць сваіх народаў, так і супроць народаў іншых краінаў. І, натуральна, трыбунал мусіць займець, так бы мовіць, выканаўчы ворган, які будзе гэтыя выракі выконваць, і кожная дзяржава мусіць падпісацца пад згодай на дзеяньне гэтага выканаўчага воргана на сваёй тэрыторыі. Так, рызыка вялікая, але дэмакратычныя структуры маюць мэханізмы прадухіленьня ўзурпацыі ўлады, таму гэтыя новыя наднацыянальныя арганізацыі мусяць быць максымальна адкрытымі і пасправаздачнымі чалавецтву. У наш час забясьпечыць такую адкрытасьць досыць лёгка.
А што рабіць народам, пакуль такіх арганізацыяў няма? Змагацца за сябе ўласнаруч, іншага выйсьця няма.
Акурат да тэмы нагадаю вам верш К.Езавітава, чый дзень народзінаў сёньня адзначаем:

Ня ный! Ня плач!

Ня дзіва сьвету сьлёзы:
Цэлы акіян праліў ён сам!
Тапор і нож вайстры
Рабі дубіну ты зь бярозы,
Гвалтоўнікаў забі і выкінь цела псам!

Ня ный! Ня плач!
Сьлязою не адхіліш рук зладзея.
Румзаку-сьлюнцяя ня будзе шкадаваць.
Дубіна, нож, тапор — вось дзе твая надзея!
Бі, рэж, палі!
Хай хаты ворагаў згараць!

Ня ный! Ня плач!
У страху не крычы.
Вазьме жуда — маўчы!
У катаў выжмі плач!
Хай з дрожжу сьвету пракрычаць:
«Паўсталі крывічы!»
Тады пачнуць нас шанаваць.
Тады людзьмі нас будуць зваць!
Ня ный! Ня плач!


Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ДОБРЫ АКУПАНТ - МЁРТВЫ АКУПАНТ!

#FreeIvashyn #FreePoliticalPrisonersInBelarus
616-ты дзень у палоне. 29 дзён без лістоў.
Новы дзень прынес нядаўна нашаму ваяру Дзянісу Івашыну новых вымушаных суседзяў. Служкі акупацыйнай адміністрацыі ўсё яшчэ наіўна спадзяюцца, што частае перакідваньне Дзяніса ў іншыя камэры неяк яго дратуе. Фэнамэнальная бязглуздая ўпартасьць, ніяк іначай не назваць. Але хай і надалей стараюцца, нам і Дзянісу на радасьць. 🙂
Сам ваяр працягвае зараджаць нас аптымізмам і ўпэўненасьцю, што час канчатковай расплаты для злачынцаў і здраднікаў набліжаецца.
На маю думку, ім бы варта было не суседзяў палохаць трызьненьнем зь іхных 5-хвілінак гневу, а плянаваць свае заключнае слова на люстрацыйным судовым працэсе! Бо гарантыі бясьпекі для Украіны на перамовах пасьля паразы фашыстаў будуць абавязкова датычыць і тэрыторыі Беларусі, каб прадухіліць напады ў прышласьці, таму...
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ!
😉
#FREEIVASHYN #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
617-ты дзень у палоне. 30 дзён без лістоў.
У новай камэры Дзяніс Івашын ужо пасьпеў перазнаёміцца з двума сваімі суседзямі, уладкоўвае побыт, зьбірае досьвед. Меўся ўжо перадаць супрацоўнікам гарадзенскай вязьніцы свае чарговыя лісты да сваякоў. Спадзяемся, яны ня "згубяцца" па дарозе на пошту й не затрымаюцца надоўга з дастаўкай да нас. Бо за кожны зьнішчаны радочак я ў свой час спытаю з усіх адказных!
А ў вар’ятні ўсё па-ранейшаму: новыя "ня войны" з кабетамі, пэнсыянэрамі ды інвалідамі. Паводле ацэнкі такіх "ворагаў" акупанцкай адміністрацыі нескладана вызначыць яе ўласны ўзровень, ступень мужнасьці і пэўнасьці ў заўтрашнім дні ці хутчэй у заўтрашняй бездані. 🙂
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!

#FreeIvashyn #FreePoliticalPrisonersInBelarus
619-ты дзень у палоне. 31 дзень без лістоў.
Паколькі зіма паціху прыходзіць на нашую палову зямной кулі, пахаладала значна і выпаў сьнег, Дзяніс Івашын папрасіў перадаць яму цяплейшыя зімовыя рэчы дзеля шпацыраў ва ўнутраным дворыку і перабываньня ў недастаткова ацепленым памяшканьні з абмежаванай прасторай для рухаў. Апроч гэтага, як вы памятаеце, Дзяніс актыўна займаецца фізычнымі практыкаваньнямі, таму, спадзяемся мерзнуць ня будзе.
І хачу таксама выказаць нашую зь Дзянісам супольную думку, што на дадзены момант, хто б што ні казаў, што б ні рабіў, але адзіная структура, якая найэфектыўнейшым чынам змагаецца за вызваленьне Беларусі ад набрыдзі - ёсьць нашыя дабраахвотнікі ў складзе Збройных Сілаў Дабра. Акупанты даволі пасьпяхова навязвалі ўвесь час нам вобраз Беларуса як вечнага плакальніка па сваім гаротным лёсе, ня здольнага абараніць сябе й сваю сям’ю ды краіну, але гэтыя хлопцы штодня даказваюць, што то ё проста хлусьня, а таксама нагадваюць, што ў Бога няма іншых рук і ног апроч нашых. Сваімі рукамі й нагамі, а часам нават зубамі яны штодня кілямэтр-мэтр за кілямэтрам-мэтрам набліжаюць Перамогу! І гэта насамрэч крута! Гэта сапраўднае геройства і, бадай, самы годны з хрысьціянскага боку ўчынак, які натхнёны надзвычайнай любоўю да бліжняга й самаахвярнасьцю. Таму мы разам зь Дзянісам шчыра дзякуем нашым абаронцам і змагарам за вольную Беларусь! Хай іх Госпад усьцеражэ ад усялякага зла й небясьпекі!
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ!

#FREEIVASHYN #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS
620-ты дзень у палоне. 32 дні без лістоў.
Найперш віншуем усіх украінцаў, а таксама ўдзельнікаў Рэвалюцыі Годнасьці й змагароў за свабоду зь Днём Годнасьці й Свабоды!
Дзяніс Івашын прасіў перадаць гарачыя прывітаньні й шчырую падзяку ўсім людзям добрай волі, якія дасылаюць яму сваю падтрымку й цёплыя словы ў лістах, паштоўках, пасылках і грашовых пераказах. З усяе карэспандэнцыі ад іншых людзей яму, на жаль, пакуль перадаюць толькі пасылкі (калі толькі ня вырашаць яе забраць сабе, бо мы, напрыклад, так і ня высьвятлілі дакладна, што сталася зь "зьніклай" пасылкай зь Нямеччыны) і пераказы. Прычым днямі Дзяніс замаўляў у нутранай краме сабе прадукты й рэчы (спадзяемся, штучная "праблема" з набыцьцём палітвязьнямі тавараў у гарадзенскай вязьніцы нарэшце вырашаная і звароты ў розныя інстанцыі не спатрэбяцца) і падчас замовы выявілася, што ён мае на рахунку, улічваючы штомесяцовую падпіску на газэты й часопісы, суму, удвая большую за тую, якую мы самі яму дасылалі. Таму і ад нас дзякуем вам за гэтую дапамогу й сьведчаньне вашае павагі і любові да Дзяніса!
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
ЖУРНАЛІСТ - НЕ ЗЛАЧЫНЦА!

#FreeIvashyn #FreePoliticalPrisonersInBelarus
621-шы дзень у палоне. 22 дні без лістоў.
Атрымалі ад Дзяніса Івашына доўгачаны ліст, але сёньня будзе пост пра іншае.
Неяк давялося пачуць жартаўлівае пытаньне наконт таго, на што агрэсыўныя маскавіты разьлічвалі, нападаючы на ўкраінцаў, здольных стварыць баявыя атрады канатопскіх ведзьмароў і вядзьмарак ды вырасьціць у лябараторыях баявых гусей, галубоў, вераб’ёў і нават камароў. 🙂
Жарты жартамі, але насамрэч, на што разьлічвалі сусьветныя тэрарысты, ідучы з гвалтам і сьмерцю на землі Украіны? На любоў да сябе й гарачыя абдымкі? На здачу бяз бою?
Калі Дзяніс разам зь іншымі журналістамі наведваў дэакупаваныя гарады тады яшчэ зоны АТА, ён размаўляў з украінскімі вайскоўцамі, бачыў іхныя вочы і па вяртаньні цьвёрда сказаў, што ні кавалка сваёй зямлі яны болей не аддадуць, а ўсё адабранае абавязкова павернуць.
Справа ў тым, што вераломным нападам у 2014-ым, фашысты надалі ўкраінцам прышчэпку ад "брацкасьці" паміж народамі. Часовыя страты тэрыторыяў таксама спрычыніліся да адчуваньня нацыянальнае ганьбы, якую хацелася пакрыць канчатковай перамогай над ворагам. Гістарычная памяць украінскага народу пра шматлікія крыўды й гора, прынесеныя ўсходнімі імпэрцамі, не была вынішчаная прапагандай і толькі дадае імпэту ў разрахунках з акупантамі. Можна сказаць, што ўкраінцы з часу апошніх мірных перамоваў "Менск-2" сьцяўшы зубы чакалі на момант, калі можна будзе справядліва адказаць агрэсару за ўсё і паставіць злачынцу на дастойнае яго мейсца. І расейцы 24 лютага надалі Украіне такую магчымасьць, а паралельна стварылі ўмовы для "атветачкі", якую зараз выграбаюць, зырваўшы зь сябе маску гібрыднасьці перад усім сьветам. Цывілізаваныя краіны супольна падтрымліваюць Украіну і абяцаюць сваю дапамогу ажно да поўнай паразы РФ. І гэта ня можа ня цешыць. А яшчэ гэта дае вялікую надзею ўсім паняволеным імпэрыяй народам і заахвочвае далучацца да супольнага змаганьня за волю. Таму, мяркую, белгародзка-піцерскія "бавоўны" й "паленьне ў недазволеных мейсцах" можа распаўсюдзіцца па ўсёй Расеі. 😉
Барацьба за вызваленьне краіны трывае!
МОРДАР МАЕ БЫЦЬ ЗЬНІШЧАНЫ!

#FREEIVASHYN #FREEPOLITICALPRISONERSINBELARUS