Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.25K subscribers
4.84K photos
451 videos
5 files
4.49K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
➡️ Прэмія беларускай кінапрэсы “Чырвоны верас” абвяшчае прыём заявак Гэтай восенню прадстаўнікі кінапрэсы стварылі спецыялізаваную прэмію “Чырвоны верас”. Яе мэта – вызначыць і ўзнагародзіць найлепшыя стужкі, створаныя беларускімі аўтарамі за апошнія два…
Прэмія беларускай кінапрэсы "Чырвоны верас" абвясціла пераможцаў!

Вось яны:

Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм — “II” (“Два”) Улады Сяньковай.

Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм — “Возера радасці” Аляксея Палуяна.

Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм — “Чыстае мастацтва” Максіма Шведа.

Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм — “Тата” Марыі Якімовіч.

Найлепшы анімацыйны фільм – “Царства зорак” Івана Гапіенкі.

Найлепшы рэжысёр – Максім Швед.

Найлепшы акцёр – Мікалай Бандарэнка, фільм “Дэзерцір” Сашы Сцельчанкі.

Найлепшая актрыса – Анастасія Пляц, фільм “Возера радасці” Аляксея Палуяна.

Найлепшая праца аператара — Арцём Лобач, фільм “Шлях дадому”.

Найлепшы сцэнар — Любоў Зямцова, фільм “Месца кахання”.

Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка – мінскія ЖЭСы, фільм “Чыстае мастацтва” Максіма Шведа.

Найлепшая музыка ў фільме – Уладзімір Сівіцкі і Іван Кірчук, фільм “Код продкаў” Уладзіміра Луцкага.

Адкрыццё года – рэжысёрка Марыя Якімовіч.

🎉 Віншуем пераможцаў!
Вы — дзеяч/ка культуры з Беларусі, але цяпер жывеце ў еўрапейскай краіне?

Нашыя сябры з Беларускага Свабоднага тэатра ствараюць адмысловы Каталог творчых асоб.

Тэатр, кіно, іншыя сферы культуры — гэты каталог для таго, каб інфармаваць творчыя структуры, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з адмыслоўцамі з Беларусі, Украіны і Расіі, што вымушана пакінулі свае краіны.

З аднаго боку, гэты спіс дазволіць еўрапейскім структурам эфектыўней шукаць спецыялістаў для сумесных праектаў, з іншага — паспрыяе ў пошуку працы беларускім творчым асобам, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі.

Глядзіце тут, якая інфармацыя патрэбная, каб патрапіць у каталог, і куды яе дасылаць.

Далучайцеся самі, запрашайце сваіх сяброў-творцаў!
Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
Алегу Груздзіловічу далі 1,5 гады калёніі агульнага рэжыму за ягоную працу, піша @radiosvaboda.
1,5 года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму — Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле вырак журналісту і аўтару нон-фікшн Алегу Груздзіловічу.

Пра гэта піша @radiosvaboda.

Сёння суддзя Святлана Бандарэнка разглядала апеляцыйную скаргу.

Алега Груздзіловіча асудзілі 3 сакавіка 2022 г. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса — ён нібыта прымаў удзел у несанкцыянаванай акцыі ў той момант, калі яго пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі. Таксама выставілі пазоў на 56 тысяч рублёў.

🔻 Перад этапам у калонію вы можаце падтрымаць Алега грашовым пераводам.

💌Адрас для падтрымкі:
Алег Анатольевіч Груздзіловіч
Турма №4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А
.
🔥 Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!

Буйныя кампаніі Warner Brothers і Universal Music адмовіліся ад супрацоўніцтва з расійскімі акцёрамі дубляжу. Такім чынам гіганты індустрыі выказалі сваю палітычную пазіцыю. Цяпер частку фільмаў агучваюць у Грузіі.

І "сталася так", што гэта робяць беларусы!

Пра гэта @by_culturе расказала Марына Шукюрава, лідарка гурта Shuma.

У "кантрактную сістэму" акрамя Русі, трапілі таксама актор Аляксандр Ждановіч і музыка Рыгор Лайкоў з гурта Pylai.

▪️ "Праца мары", — кажа Руся.

▪️"На радзіме выступаць са сваёй музыкай пакуль нельга, таму займаемся іншай творчай справай", — дадае Рыгор.

Назвы фільмаў, у дубляжы якіх прагучаць галасы беларусаў, у публічнай прасторы пакуль называць нельга.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Фільм "Minsk" — як і навошта ён быў зняты?

Пра гэта @radiosvaboda расказалі рэжысёр Барыс Гуц і прадусар фільма Віталь Шкляраў.

▪️"Свет, у якім пануе гвалт дзяржавы ў адносінах да ўсіх без выключэння. Свет, у якім звычайны чалавек ні ад чога не застрахаваны. Свет, у якім дзяржаўная рэпрэсіўная машына мае права знішчыць любога без суду і следства. Свет, у якім час сказаць, што я па-за палітыкай. Зрэшты, гэта і ёсьць адзін са здабыткаў гэтай рэвалюцыі. Гэты фільм паказвае рэальнасць, у якой мы жывём, што кожны — у палітыцы. Гэта датычыць кожнага, і нельга больш казаць, што мая хата з краю", — мяркуе Віталь Шкляраў.

▪️"Калі ты бачыш чалавечы боль, то вельмі цяжка пастаяць збоку. Як слушна сказаў Віталь, цяпер нельга быць з краю. Так і пераможам, уласна кажучы. Тады ў гэтых дыктатараў ня будзе пытання, каб падзяляць і ўладарыць. Падзяляць не ўдасца, бо ўсе мы онлайн злучаныя. Мы з вамі знаходзімся ў трох розных краінах і размаўляем пра іншую. Супраць гэтага няма прыёму", — кажа Барыс Гуц.

🔺Глядзець
🔻Чытаць
Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
З уласных крыніц @by_culture стала вядома, што сёння быў апошні працоўны дзень у дырэктара і намесніка дырэктара па навуцы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Дырэктар Дзмітрый Яцэвіч узначальваў установу з 2012 года. Калегі адгукаюцца пра яго як…
У Нацыянальны гістарычны архіў прызначаны дырэктар-сілавік — генерал-маёр Алег Воінаў.

Як паведамляе @euroradio, яшчэ нядаўна ён быў памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва.

Воінаву 55 гадоў, унесены ў адзін з санкцыйных спісаў Еўрасаюза.

Нарадзіўся ва украінскім Днепрапятроўску (цяпер Дняпро). Ягоныя сваякі, якія і цяпер жывуць там, пасля нападу Расіі на Украіну запісалі відэазварот да Воінава, заклікаючы не ваяваць супраць радзімы самому і паўплываць на сваё камандаванне.

Папярэдняму дырэктару архіва Дзмітрыю Яцэвічу, які ўзначальваў установу 10 гадоў, у пачатку красавіка не працягнуўшы кантракт. Разам з ім звольніўся і намеснік дырэктара Дзяніс Лісейчыкаў.

📷 БелТА
#магчымасці ў нашым эфіры: зрабілі падборку конкурсаў, стыпендый і іншых актыўнасцяў для культурных дзеячоў з Беларусі з хуткімі і не вельмі дэдлайнамі.

1️⃣ Праграма мабільнасці ад EU4Culture
Можна падаць заяўку на стажыроўку, азнаямленчую паездку, канферэнцыю, праграму прафесійнага развіцця, міжнародную сустрэчу і іншыя мерапрыемствы, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.

Дэдлайн: 29.05.2022

2️⃣ Грант на даследванні ад "Orange Scholarships"
Памер гранта: да 2500 EUR.
Сферы: сацыяльна-гуманітарныч навукі, права, эканоміка, медыя, мастацтва і т.п.

Дэдлайн: 01.06.2022 г.

3️⃣ Творча-практычная лабараторыя ў варшаўскім Новым Тэатры (15-19 чэрвеня)

Цыкл майстар-класаў і сустрэч "Неперакладальнае", каб згенераваць ідэі мастацкіх практык і зрабіць з іх праектныя прапановы, увесці практыкі інклюзіўнай адукацыі ў мастацкую дзейнасць, паспрыяць наладжванню прафесійных кантактаў у сферы мастацтва.

Дэдлайн для заявак: 20.05.2022

Падрабязнасці гэтых і больш іншых прапаноў — па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Аляксандр Кулінковіч — легенда беларускага панк-року.

18 траўня нязменнаму лідару гурта Neuro Dubel б было 50.

З гэтай нагоды ў Варшаве пройдзе вялікі канцэрт.

Лепшыя хіты ад лепшых музыкаў беларускай альтэрнатыўнай сцэны:
Lavon Volski
Юры Стыльскі / Дай Дарогу
Дзяніс Тарасенка / РСП
Znich
Алесь Дзянісаў / Dzieciuki
Аляксандр Памідораў
Зьмяя
Lesley Knife / Gods Tower
Алесь-Францішак Мышкевіч / Ляпис Трубецкой
Уладзімір Пугач / J:Mopc

Канцэрт пройдзе ў тым ліку і пры падтрымцы Беларускай Рады культуры.

🔻 Як кажуць, save the date:
18.05 / 19:00 /
Klub Remont (ul. Waryńskiego 12a)


🔺 Набыць квіток

Цікава, а якая ў вас любімая песня Кулінковіча?
"Зэкамерон"/"The Cameron": палітвязень Максім Знак напісаў 100 апавяданняў пра жыццё і стасункі паміж людзьмі за кратамі.

Хутка яны выйдуць асобнай кнігай у расійскім выдавецтве "Время".

[Фрагмент]
▪️ "Он пришел с этапа и ушел в этап. Так все приходят и уходят. У него в прош­лом было девятнадцать весен, а впереди могло ждать восемь зим. Немало, но так было у многих. А еще он попал сюда незаслуженно — как все, как всегда.

Он еще не устал рассказывать о том, как несправедлив мир, о том, что все это — одна система, о том, как безнадежно рассчитывать на оправдание. И, что удивительно, нашлись слушатели, которые сочувственно кивали, а иногда вставляли свои примеры из таких же тысячу раз рассказанных историй. Наверное, это успокаивало".

🔺 Чытаць часопісны варыянт

Максіма Знака асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Навіны з-за кратаў яго сястра Ірына публікуе ў тг-канале Невероятные письма.

💌 Напісаць ліст:
ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.
Чысты "Арт-Мінск": за дзень да адкрыцця з экспазіцыі знялі працы мастака Аляксандра Бельскага.

Гэта адбылося ўжо пасля аб'яўлення ўдзельнікаў фэсту сучаснага мастацтва — сёлета мусіла быць 240 мастакоў.

Аляксандр Бельскі пацвердзіў @by_culture факт зняцця яго карцін: "Я лічу, што гэта цэнзура Міністэрства культуры".

Іншы мастак на ўмовах ананімнасці пракаментаваў сітуацыю так:

▪️ "У гэтым годзе было загадзя ўсё зразумела. З'явіліся ябацькі-актывісткі, манітораць выставы. Знялі Грыневіча, Іванова, закрылі выставу скульптуры ў Гродна... Напэўна, некаторыя беларускія мастакі не вельмі цікавяцца сітуацыяй у краіне.

Такія "ланцуговыя сабакі" ёсць цяпер у кожным абласным горадзе. Актыўна прасоўваюць расійскую павестку, топяць за вайну. Нават міністэрства культуры перад імі пасуе".

🔻 Па нашай інфармацыі, гэта не адзінкавы акт цэнзуры на "Арт-Мінск": гледачы не ўбачаць працы яшчэ як мінімум 4 мастакоў. Калі ў вас ёсць інфармацыя на гэты конт, напішыце нам у @byculture_bot

📷 Знятыя працы Аляксандра Бельскага
Арт-рэзідэнцыі: што, як і навошта?

Мастак і пісьменнік Аляксей Талстоў правядзе лікбез у межах серыі анлайн-мітапаў для культурніцкіх дзеячаў і дзяячак якія ладзяць нашыя сябры з @sekktor

🔻 Bazare BYzarre #1: AiR-праграмы

18 траўня
16:00 CET / 17:00 Мінск


Аляксей Талстоў, які мае вялікі досвед удзелу ў міжнародных мастацкіх рэзідэнцыях, дасць агульнае бачанне сутнасці і відаў арт-рэзідэнцыі:

▪️Хуткая тэорыя:
- Што такое праграмы Artist-in Residency (AiR)?
- Навошта мастакам патрэбныя праграмы рэзідэнцый, а AiR-праграмам - мастакі?
- Віды рэзідэнцый паводле іх арганізацыі і фінансавання.
- Роля AiR-праграм у кар'еры творцаў.

▪️Практыка ў ключавых пытаннях:
- Як знайсці прыдатную праграму?
- Як спланаваць свае заяўкі?
- Як падрыхтаваць заяўку?

▪️Q&A сесія па вашых запытах.

Калі вы займаецеся візуальным ці перфарматыўным мастацтвам, або робіце міждысцыплінарныя праекты і мастацкія даследванні — не прапусціце!

🔺 Зарэгістравацца для удзелу

#магчымасці
Як перайсці на беларускую мову? Парады ад вядомых беларусаў (і не толькі🙂).

Мікіта Мелказёраў:
“Любая мова можа быць паспяхова вывучаная толькі тады, калі ты кідаешся ў яе з галавой. Я глядзеў кіно на беларускай мове, слухаў музыку і дзве-тры гадзіны ў дзень размаўляў”.

Аліна Нагорная:
“Важна пачаць пісаць па-беларуску. Можна пасты ў сацсетках. Вы практыкуецеся, і да таго ж людзі, якія бачаць гэта, будуць ужо ўспрымаць вас як беларускамоўнага. Гэта важна псіхалагічна, таму што часам прасцей з незнаёмым чалавекам спрабаваць размаўляць па-беларуску, чым са знаёмым”.

Анхела Эспіноса:
“Калі вы размаўляеце ў краме і вам кажуць, што яны вас не разумеюць, спрабуйце ўсё роўна патлумачыць, што вам трэба па-беларуску. Усміхайцеся ў такім выпадку. Хоць я і ведаю, што беларусы менш гэта робяць, чым людзі з поўдня”.

Мікіта Бялевіч:
“Каб перайсці на беларускую мову, трэба зрабіць адно дзеянне — перайсці на беларускую. Якога ўзроўню яна будзе — няважна. Спачатку кепская, але потым пачне развівацца”.

А што вы параіце?
🔥 Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рады культуры, проста цяпер ў эфіры @euroradio!

Кожны з нас мусіць усвядоміць сябе годнай і важнай часткай супольнасці, задача якой — пабудова новай Беларусі. Але быць часткай супольнасці не азначае “быць вінцікам”. Гэта гісторыя пра адказнасць, пра павагу да сябе і да іншых, пра шчырасць.

Далучайцеся да трансляцыі:
https://youtu.be/1igcgMZ98Js
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Скульптура" ў Гродне афіцыйна ўсё.

Пра закрыццё выставы напісаў яе куратар Іван Арцімовіч:

▪️"Прапанаваная нам форма далейшай работы экспазіцыі не задаволіла ні мяне, ні адміністрацыю галерэі... Я не лічу правільным выкрэсліваць з экспазіцыі будзь-каго з аўтараў, ці некаторыя іх працы па абсалютна надуманых прычынах, агучаных непрафесіяналамі".

Пад непрафесіяналамі, верагодна, маецца на ўвазе сумнавядомая Вольга Бондарава.

30 красавіка яна звярнулася да начальніка аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама Дзяніса Чарняка з заклікам закрыць выставу:

▪️ "Мабыць, іншых выстаў жыхары Гродна нявартыя, або ў аддзела культуры горада Гродна для гродзенцаў іншых мастакоў няма, а толькі упоратае змагар’ё, якое стварае не прыгажосць вакол сябе, а дэструктыўнае ўбоства" (асцярожна, спасылка на арыгінал!)

Выстава адкрылася 29 красавіка і прапрацавала 4 гадзіны, потым была зачыненая "па тэхнічных прычынах".

Па інфармацыі Hrodna.life, праблемы цяпер маюць і ўладальнікі галерэі "400 квадратаў".

🎥 Ролік з выставы
Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
Наталля Дуліна, экс-дацэнтка МДЛУ, выйшла на волю! Пра гэта паведамляе @rada_vision. Яе затрымалі 25 красавіка і асудзілі на 15 сутак па арт. 19.11 КоАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці).
Мінскія ІЧУ і ЦІП, Магілёўскі СІЗА: Наталля Дуліна, экс-дацэнтка МДЛУ, выйшла на волю пасля чарговых "сутак" і расказала @radiosvaboda пра сваё — чацвёртае — турэмнае "турнэ".

▪️ [У ЦІПе] "Зноў пабудка па начах. Матрацаў, бялізны няма, спалі на падлозе, верхняе адзеньне не аддалі, сродкаў гігіены няма. Душ, прагулка — наагул з вобласьці фантастыкі. Нейкая драбяза, кшталту паловы цюбіка зубной пасты і крыху гелю — засталася ад былых сядзельцаў. Але ў адзін дзень прыйшлі са шмонам і выграблі ўсё, што ў нас было. Плюс зачынілі вакно і вырвалі вяровачку, з дапамогай якой яно адчынялася".

🔺 Чытаць цалкам
Цяпер і мастакі: "black list" is a new black

Па інфармацыі, якая цыркулюе ў мастацкім асяродку, фестываль сучаснага мастацтва "Арт-Мінск", які сёння стартуе ў мінскім Палацы мастацтваў, у выніку не далічыўся работ каля 40 мастакоў.

@chrysalismag піша, што ім дакладна вядома 15 прозвішчаў.

Гэта толькі з тых, хто трапіў у спіс удзельнікаў. Але, кажуць, былі і такія, каго арганізатары прасілі не падаваць заяўку, бо адмова была прадказальная.

Таксама прадстаўнікі мастацкай сферы заяўляюць пра існаванне ў Міністэрства культуры "чорнага спіса" мастакоў. Ён можа складацца з прозвішчаў тых, хто ў 2020 годзе падпісаў ліст супраць гвалту, а ў 2022 — супраць вайны.

Як рэагуе мастацкая супольнасць?
Большасць абмеркаванняў прадказальна праходзіць непублічна або ананімна. Акрамя Аляксандра Бельскага, пра сваю адсутнасць на "Арт-Мінск" іранічным постом-дэкларацыяй заявіла Ганна Сілівончык, з арт-аб'ектам якой быў звязаны скандал, ініцыяваны "пільнымі" аматаркамі мастацтва.
Мелказёраў рэкамендуе 😉

🔻 "Ідэя Х" з Сяргеем Будкіным: глядзець цалкам

Якая ў беларусаў нацыянальная ідэя? Кіраўнік @by_culture у эфіры @euroradio адказвае так:

▪️ “Я думаю, што гэта слова — годнасць. Таму што ад гэтага ўсё бярэцца. Чалавек, які адчувае вось гэтую годнасць.

Што гэта такое? Фактычна, усведамленне сябе гаспадаром сваей сітуацыі. Часткай супольнасці. Ты не адзін, ты — частка гэтай супольнасці.

Гэта гісторыя пра адказнасць, пра ўсведамленне, што ты частка чагосьці важнага. Гэта безумоўная павага да сябе і да іншых. Цябе не могуць нахіліць, але і ты не можаш нахіліць іншых.

Гэта нейкая шчырасць. Калі ў цябе запыталі пра нешта, ты павінен адказаць як ёсць і не віхляць хвастом.

Калі захоўваць гэтую годнасць і распаўсюджваць яе на кола свайго атачэння, тады гэта спрацуе”.

А на вашую думку, якая ў беларусаў нацыянальная ідэя?
Беларуская бібліятэка з'явілася ў Варшаве!

Яе стварэнне ініцыявала Аляксандра Гушча, якая 1,5 года таму вымушана пераехала ў Польшчу.

▪️ "Я прыехала з адной кнігай, прытым што дома ў мяне добрая бібліятэка, а хтосьці і адной не мае магчымасці ўзяць. Тут няма такога, што я хачу пачытаць Караткевіча, Бахарэвіча — пайшла і купіла кнігу. Яе трэба дастаць нялёгкім шляхам" — тлумачыць Аляксандра @mostmediaio, чаму з'явілася такая ідэя.

Бібліятэка ўжо мае пяць дзіцячых кніг, з хатняй бібліятэкі аднаго вядомага чалавека. І будзе радая іншым выданням для дзіцей і дарослых.

Калі вы ў Варшаве, завітвайце — бібліятэка знаходзіцца побач з Беларускім моладзевым хабам: Mediateka MDM, Marszałkowska 55/73.
✌️ Менш, чым праз дзве гадзіны беларусы Вільні аднавілі мурал з дыджэямі перамен ля Беларускага дома.

На ім невядомыя напісалі чырвонай фарбай знакі "Z".

📷 @razamnews
"Арт-Мінск": што гэта было?

@nashaniva паспрабавала атрымаць каментары, чаму з экспазіцыі знялі каля 40 мастакоў.

🔻Ірына Дрыга, начальніца галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва:
▪️"Міністэрства культуры не з'яўляецца арганізатарам гэтай выставы. Адказаць на вашыя пытанні могуць арганізатары".

🔻Наталля Шаранговіч, першая намесніца старшыні Саюза мастакоў, які заяўлены аднім з арганізатараў:
▪️"Мы проста падтрымліваем выставу, але не аплачваем гэтыя плошчы. Я вам на ваша пытанне ніяк не адкажу. Спісы публікаваў сам Палац мастацтваў, мы іх толькі разглядаем і бачым, добра гэта ці дрэнна. Справа ў тым, што там будуць яшчэ выставы. Магчыма, гэтыя мастакі ўзнікнуць на іх".

🔻Андрэй Янкоўскі, спецыяліст па выставачнай дзейнасці, Палац мастацтваў:
▪️"Карціны ў выніку не прайшлі адбор. Крытэрыі адбору я не ведаю. Паняцця не маю, хто быў у журы".
І дадаў пра лета, восень і Аляксандра Бельскага.

🖼️ З выкарыстаннем "няўгоднай" карціны Веры Каўзановіч