Прэса БНР
101 subscribers
91 photos
3 files
104 links
На шляху да стагоддзя

Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985
Download Telegram
Пагоня, №13, 04.11.20

І Балаховіч, і Савінкаў адкрыта заяўляюць, што іх мэтаю ёсць паход на Маскву і поўнае зніштажэнне бальшавікоў. Па ўказцы палякаў той жа Балаховіч ужо зарганізаваў у Менску асобны урад, нічога супольнага не маючы з урадам БНР. Словам, Балаховіч і Савінкаў хочуць аддаць гэту тэрыторыю ў поўную польскую ўладу.

Пратэст Міністра беларускіх спраў: Эканамічныя, геаграфічныя і культурныя жаданні беларускага народу заўсёды былі неразрыўна звязаны з такімі ж жаданнямі Літоўскага народу і гэтае арганічнае злучэнне наша болей умацавалася пад уплывам агульнага гістарычнага ворага, каторы дабіваецца поўнага паднявольніцтва абодвух народаў.

У апошнія дні прыбыла ў Коўню дэлегацыя Ураду БНР

https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/mab.lt/Dauniejsyja/Insyja/Pahonia_1920.pdf.zip/233347-1920-13.pdf
ПАЛІТЫЧНЫЯ РАЗВАЖАННІ: "Беларуская рэспубліка - ці то Народная, Дэмакратычная, ці Савецкая, - павінна быць беларускай па культуры, языку і духу. Дзеля гэтага патрэбна адно: каб нацыянальная свядомасць нашага народу была гэткай сільнай, што яе не здалелі б забіць чужынцы..."

СПРАВА ВІЛЕНШЧЫНЫ І ГОРАДЗЕНШЧЫНЫ: "На засяданні 28 кастрычніка ў Брусэлі Рада Лігі Народаў разглядала справу аб Сярэднюю Літву, іначай кажучы: аб Віленшчыну і Горадзеншчыну. Пастанова Рады такая: загадаць арганізацыю пад апекай Лігі Народаў плебісцыту, каб народ меў магчымасць свабодна высказаць сваю волю, да якой дзяржавы ён хоча належаць..."

БЕЛАРУСКАЕ ВОЙСКА: Беларуская Вайсковая Камісія паслала сваіх людзей у Горадню, даручыўшы ім вербаваць дабравольцаў. Набор ужо пачаўся і йдзе вельмі добра..."

Наша Ніва, №3, 12.11.20 https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Nasa_Niva_1906-1915,1920.zip/1920-3.pdf
МІТЫНГ У МЕСТОВЫМ ТЭАТРЫ: "Пасля польскіх уціскаў на Беларусі плебісцыт можа даць рэзультаты, не адпавядаючыя жыццю. Плебісцыт можа адбыцца толькі тагды, калі польскія войскі выйдуць, а край займе нейтральная армія. Аб плебісцыце ў Вільне і Віленскім вокругу не можа быць і гутаркі..."

АДРАДЖЭННЕ ЛІТОЎСКА-БЕЛАРУСКАГА З'ЕДНАННЯ: "Магчыма, што ў Коўне будзе часова перабываць прэзыдыум Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і некаторыя члены Ураду"

ПАДЗЕЛ: "Здаецца дзіўным і незразумелым, як Польшча, заўсёды дабіваўшаяся ўласнага самаакрэслення, склонна ўціскаць іншыя народы, маючыя на самаакрэсленне столькі ж правоў, як і Польшча. Пара адумацца, паны-палякі!"

Пагоня (Коўна), №14, 18.11.20 https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/mab.lt/Dauniejsyja/Insyja/Pahonia_1920.pdf.zip/233347-1920-14.pdf
Навагодняе віншаванне з новым 1921 годам ад ковенскай газеты "Пагоня"
Віншаванне з новым 1921 годам ад віленскай газеты "Наша думка"
Што трэба ведаць кожнаму беларусу

I. Агульныя палажэнні

Кастусь Каліноўскі. Лісты з-пад шыбеніцы (1864)
Францішак Багушэвіч. Прадмова да «Дудкі беларускай» (1891)
Вацлаў Ластоўскі. Што трэба ведаць кожнаму беларусу (1918)

II. Родная мова

Янка Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы? (1914)
Вацлаў Ластоўскі. Родная мова (1914)
Язэп Лёсік. Родная мова і яе значэнне (1918)

III. Расія

Язэп Лёсік. Расійскае бязладдзе (1917)
Язэп Лёсік. Памятка беларусам маскоўскай прыхільнасці (1918)
Антон Луцкевіч. Беларусь і Расея (1918)
Вацлаў Ластоўскі. Беларусь пад Расеяй (1919)

IV. Незалежнасць

Антон Луцкевіч. Незалежная Беларусь (1918)
Янка Купала. Незалежнасць (1919)
Янка Купала. Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год (1920)
Антон Луцкевіч. 25 марца 1918 году (1921)
Максім Гарэцкі. Думкі i развагі з прычыны сьвята незалежнасьці (1921)
Аркадзь Смоліч. Незалежнасьць (1921)
Аляксандр Цвікевіч. Чатыры гады 1918-25.ІІІ.1922 (1922)
Аляксандр Цвікевіч. Да пытаньня аб незалежнасьці Беларусі (1922)
Аляксандр Цвікевіч. Незалежнасьць як праграма сёнешняга дня (1922)

V. Фольк-гістары

Язэп Лёсік. Літва-Беларусь. Гістарычныя выведы (1921)
Вацлаў Ластоўскі. Аб назовах «Крывія» і «Беларусь» (1925)
Прэса БНР pinned «Што трэба ведаць кожнаму беларусу I. Агульныя палажэнні Кастусь Каліноўскі. Лісты з-пад шыбеніцы (1864) Францішак Багушэвіч. Прадмова да «Дудкі беларускай» (1891) Вацлаў Ластоўскі. Што трэба ведаць кожнаму беларусу (1918) II. Родная мова Янка Купала. Ці…»
Яшчэ ў 1913 годзе Аляксандра Цвікевіча можна было назваць паспяховым чалавекам: ён атрымаў прэстыжную адукацыю (юрыдычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта) і працаваў адвакатам. Але пад час Першай сусветнай вайны ён разам з сотнямі тысяч беларускіх уцекачоў апынуўся ў Расіі. Менавіта тады ў ім прачнулася спагада да беларускага народа і цікавасць да палітыкі. У 1917 годзе ён стаў адным з арганізатараў Першага Усебеларускага з'езда, а пазней - дзеячом БНР.

Цікава, што даволі працяглы час Цвікевіч карыстаўся расейскай мовай - у прыватнасці, у 1918 годзе ён спрабаваў выдаваць у Мінску газету «Бълорусская Земля», за што быў падняты на смех калегамі па беларускім руху. Але ў 1925 годзе ў Літве ён выдае цэлую брашуру, у якой звяртаецца да сваіх былых аднадумцаў - абруселых інтэлектуалаў - дзе спрабуе абвергнуць іхныя аргументы аб «непатрэбнасці» адраджэння беларускай мовы і культуры.

У тым жа годзе Цвікевіч стаў апошнім прэм'ер-міністрам БНР: ён склаў з сябе паўнамоцтвы на карысць ураду БССР і вярнуўся з эміграцыі працаваць на карысць свайго народа. У 1930 годзе арыштаваны і высланы ў Расію, у 1937 годзе расстраляны.

Аляксандр Цвікевіч. Вялікае апрашчэнне ці вялікае ўдасканаленне? (1925)
«Беларусь, бацькаўшчына Скарыны, Буднага, Сапегі, Багушэвіча, Каліноўскага, Грынявецкага, Бурбіса, Ігнатоўскага, наша радзіма Беларусь будзе вольнай і ні ад каго не залежнай народнай рэспублікай!»

Тамаш Грыб, 1935 год
«Мы, беларусы, ведаем, што для нас «Родина і отечество» — тое самае, за што мы з Масквой білісь больш як чатыры стагодзьдзі. Горы трупаў і рэчкі беларускай крыві навучылі нас цаніць сваю Бацькаўшчыну не як частку Расеі, а як самастойную, раўнапраўную адзінку ў сям’і славянскіх народаў і дзяржаў»

Пятро Крачэўскі, 1925 год
"Шлях будаўніцтва беларускай дзяржавы - знізу ўверх, а не зверху ўніз. І пэўне ж народ, у якога няма першапачатковай формы самаарганізацыі, у якога няма самадзейнасці, актыўнасці й баёўнасці ў абароне сваіх штодзённых жыццёвых патрэбнасцяў, такі народ ніколі не можа падняцца на вышэйшую ступень самаарганізацыі - ніколі не здабудзе сабе дзяржаўнае самастойнасці"

Тамаш Грыб, 1931 год
«На пытаньне: «Як мы будзем жыць без Расеі?», мы можэм адказаць таксама пытаньнем: а як-же мы без яе жылі сто з нечым гадоў таму назад? А як жыла Сербія і Чарнагорыя, як жыве і красуе Балгарыя?»

Антон Луцкевіч, 1918 год
«Нам кажуць, і мы самі часта гэтаму патураем, што мова беларуская простая. А па мойму: ну і дзякаваць Богу: абы не крывая».

Янка Купала, 1914 год
"Акт 25 сакавіка не стаў законам, праведзеным у жыцьцё, але стаў законам беларускага жыцьця"

Аляксандр Цвікевіч, 1922 год
«Што такое гісторыя маскоўскага народу? Гэта спрадвечнае панаванне Іаана Грознага і Грышкі Распуціна ў палітыцы і Нікіты Пустасвята ў царкве і грамадзянскім жыцці».

Язэп Лёсік, 1917 год
«Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць нас тады: «Што зрабілі вы ў той бурны і векапомны час для сваіх патомкаў, для свайго краю?» К такому запытаньню трэба нам быць гатовымі. Сама гісторыя пакліча на суд і загадае даць адказ. А які ж мы дадзім адказ, калі мы цяпер на другіх гэты адказ ускладаем? Дык больш самачыннасьці, больш смеласьці к будаваньню свайго новага незалежнага жыцьця».

Янка Купала, 1919 год