Полк Каліноўскага
34.7K subscribers
1.22K photos
441 videos
575 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️ Два ў адным: стэндап + прыпеўкі!

Паглядзіце, якія відэа запісваюць дабраахвотнікі нашага Батальёну ў вольныя хвіліны. Гумар – актуальны, тэкст песьні – франтавы.

@BelWarriors
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️ “Наша свабода – гэта свабода Ўкраіны й свабода Беларусі”

– дабраахвотнік Батальёну імя Кастуся Каліноўскага ў гэты вясновы дзень згадаў радкі з вершу ўкраінскага паэта Сяргея Файфура ды працытаваў вядомы выраз генерала дэ Голя.

Што агульнага ў гэтых цытатах? Вера ў нашую агульную перамогу!

🟦🟨 Слава Ўкраіне!
🟥 Жыве Беларусь!

@BelWarriors
Нашаму Батальёну дапамагаюць з усяго Сьвету, нават за 8000 км ад Беларусі й Украіны – з горада Ллойдмінстэр – падтрымліваюць Батальён!

ЗША, Канада, Беларусь, Польшча, Літва ды іншыя краіны Эўразьвязу – усіх не пералічыць…

Што мы можам – дык гэта аддзячыць кожнаму, хто дапамагае! Бо Вашая дапамога нам вельмі патрэбная!

З апошніх ахвяраваньняў набылі:
Запчасткі для рамонту машын;
Торбы, тактычныя заплечнікі;
Аптэчкі IFAK;
Полымягасіцелі
ды шмат чаго яшчэ!

Новыя байцы далучаюцца да Батальёну кожны тыдзень!

Акрамя таго, падчас баявых выездаў ды заданьняў, якія зараз Батальён выконвае на ўсіх франтах Украіны, падчас эвакуацыі параненых – губляюцца бронекамізэлькі, каскі, аптэчкі ды іншыя рэчы. Менавіта дзякуючы Вашай дапамозе падчас ратацыі байцы атрымліваюць новыя рэчы ды маюць магчымасьць вярнуцца на фронт.

Усе спасылкі на дапамогу Батальёну – тут!

Разам – пераможам!

@BelWarriors
🇸🇪Дзякуй беларусам Швецыі!

Атрымалі ад шведскай дыяспары пікап, вітаміны, спартовае харчаванне і смачнейшыя шведскія кансервы!

Дзякуй за падтрымку!
“Чаму Вы ўвесь час працягваеце зьбіраць дапамогу?” – пытаюцца мінакі ў чаце. Адказваем: бо на вайне няма нічога вечнага, акрамя нашае нязломнае волі ды прагі да Перамогі!

❗️ Таму – пакуль вайна працягваецца – дапамога неабходна!

ДАЛУЧЫЦЦА ДА БАТАЛЬЁНУ: @BelarusAndUkraineBot

ДАПАМАГЧЫ БАТАЛЬЁНУ:

Давераныя валантэры нашага Батальёну:
@belbatv
@Froki327

Грашовы перавод:

USD IBAN: PL23102011850000410203263472
EUR IBAN: PL18102011850000430203263464
NAME: PAVEL KUKHTA
BANK SWIFT: BPKOPLPW

PLN IBAN: PL26102011850000430203189891
NAME: PAVEL KUKHTA
ADDRESS: Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, Polska

Крыптавалюты:

ETH: 0x4046e64b1CDCb177b2ca5C8D1DDd6F0799669251
BTC: bc1q9m80vudsa3gxcwlafuw38fp6gqttva608hzw0e
USDT (trc): TN6P7KqSXjHtA8B4Skhu13FbB8ZxQtdu5x

Paypal: gunalya12@gmail.com

Перавод на карту (ў грыўнах):
5375414126301919 (Monobank)

@BelWarriors – афіцыйны канал Батальёну імя Кастуся Каліноўскага.
– Хто Вас прыкрывае зь неба?
– Кастусь Каліноўскі (і ЎСУ, канечне)!


@BelWarriors
❗️ Ратаваць жыцьці, калі наўкола – сьмерць…

Новае інтэрвью з парамедыкам Батальёну імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Фрэдзі” ўжо на нашым youtube-канале!

“Я зразумеў, што я не змагу ані прачынацца, ані жыць ды рабіць выгляд, што мяне гэта не датычыцца…”

Як рэагуюць украінцы на беларускіх дабраахвотнікаў? Як беларусаў лякуюць ва ўкраінскіх шпіталях? Як сталася, што ветэрынар пераўтварыўся на парамедыка? Ці жывуць людзі пад рэжымам Лукі лепей чым жывёлы ў Эўропе? У чым мужнасьць беларускіх жанчын? Што адчуваеш пад мінамётным агнём? Як ставіць жыцьцё пабрацімаў вышэй за сваё? – пра гэта й ня толькі глядзіце ў інтэрвью.

👉 https://youtu.be/L3DicLbvYio
Стала агульнавядома, што 24 красавіка ва Ўкраіне загінуў яшчэ адзін беларускі дабраахвотнік – Канстанцін Дзюбайла (пазыўны “Фенікс”), уражэнец Магілева.

Яму было 34 гады. Ён змагаўся за Ўкраіну з 2014 году.

Батальён імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырыя спачуваньні родным ды блізкім героя!

🟦🟨 ГЕРОІ – НЕ ПАМІРАЮЦЬ!
🟥 ГЕРОЯМ – СЛАВА!
#падзякі_пост
Працягваем шчыра дзячыць тым, хто нас падтрымлівае!

🙏 Хочацца выказаць ужо ў трэці раз вялізарную падзяку брытанскай дыяспары беларусаў, якія сабралі грошы ды купілі для нас ужо тры машыны! Днямі да нас даехала трэцяя – Honda. Усё ў парадку!

А наш парад машын працягваецца, і мы …

🙏 Дзячым валантэрцы з Амерыкі – Ксеніі – за прадастаўлены мінівэн!

Яшчэ трохі – і мы назьбіраем 150 джыпаў з кулямётамі.
@BelWarriors
🤝Батальён імя Кастуся Каліноўскага і Беларускі Свабодны тэатар заключылі пагадненьне аб гуманітарным і культурным супрацоўніцтве.

Беларускі Свабодны тэатар плянуе прадстаўляць батальён Каліноўскага на міжнародных культурных пляцоўках з мэтай збору сродкаў і закупкі абсталяваньня для аказаньня дапамогі ў яго дзейнасьці. Таксама тэатар гатовы арганізоўваць мэтавыя зборы сродкаў на набыцьцё сродкаў абароны і мэдыцынскага абсталяваньня для дапамогі ў выкананьні батальёнам сваіх задач.

Батальён Каліноўскага абавязваецца забясьпечыць для творчай групы Свабоднага тэатра доступ да асабовага складу для збору інфармацыі з мэтай стварэньня тэатральнай і кінапрадукцыі, заснаванай на дакумэнтальным матэрыяле, а таксама, у асаблівых выпадках, прадстаўляць прадстаўнікам батальёна магчымасьць для ўдзелу ў спэцыяльных культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Беларускім Свабодным тэатрам.

З красавіка 2022 года ў батальёне імя Кастуся Каліноўскага праходзіць службу адзін з актораў Беларускага Свабоднага тэатра.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Знаёмцеся бліжэй з дабраахвотніцай нашага батальёну!

“Сон” — экалагічная актывістка, якая змагалася за вольную ад дыктатуры Беларусь і падтрымала страйк працоўных у 2020 годзе, пасля чаго была змушана з'ехаць з Беларусі і пераехала ва Украіну незадоўга да таго як пачалася вайна.

Яна вырашыла не з'язджаць, ўступіла ў батальён, выйшла замуж за свайго хлопца і адкрыла ў сябе новыя здольнасці — трапна страляць з кулямёта!

Глядзець цалкам: https://youtu.be/bpYv5aPVfk8
Натаўская прэса пра Батальён Каліноўскага

While Ukraine’s international fighters are all driven by a desire to counter Russia’s criminal invasion, many of those from Belarus also see the Ukrainian struggle as directly intertwined with their own dreams of national liberation. 

У той час як усе ўкраінскія інтэрнацыянальныя байцы рухомыя жаданнем супрацьстаяць злачыннаму ўварванню Расеі, многія з выхадцаў з Беларусі таксама бачаць украінскую барацьбу непасрэдна звязанай з іх уласнымі марамі аб нацыянальным вызваленні.

The Kastus Kalinouski Battalion has seen active service in the Russo-Ukrainian War and contributed to Ukraine’s victory in the Battle for Kyiv. Belarusian troops reportedly played a particularly prominent role in fighting to the north of the Ukrainian capital around Irpin. While most of the battalion remains based in the Kyiv region, some elements have since redeployed to the front lines in eastern Ukraine.

Батальён Кастуся Каліноўскага прымаў актыўны ўдзел у руска-ўкраінскай вайне і ўнёс свой уклад у перамогу Украіны ў бітве за Кіеў. Паведамляецца, што беларускія войскі адыгралі асабліва прыкметную ролю ў баях на поўнач ад украінскай сталіцы ў раёне Ірпеня. У той час як большая частка батальёна па-ранейшаму грунтуецца ў Кіеўскай вобласці, некаторыя падраздзяленні з тых часоў былі перадыслакаваныя да лініі фронту на ўсходзе Украіны.

For these Belarusian volunteers, the stakes could hardly be higher. No longer able to return to Belarus, they are fighting in a foreign war that could decide the fate of their homeland. Ukrainian success on the battlefield would transform the geopolitical balance of power throughout the former USSR and potentially pave the way for historic changes in Belarus.

Для гэтых беларускіх добраахвотнікаў стаўкі наўрад ці маглі быць вышэй. Больш не маючы магчымасці вярнуцца ў Беларусь, яны змагаюцца ў чужой вайне, якая можа вырашыць лёс іх радзімы. Поспех Украіны на поле бою змяніў бы геапалітычны баланс сіл ва ўсім былым СССР і патэнцыйна праклаў бы шлях да гістарычных пераменаў у Беларусі.

https://www.atlanticcouncil.org/blogs/belarusalert/belarusian-volunteers-see-ukraine-war-as-stepping-stone-to-a-free-belarus/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Украінскі гурт "Kalush Orchestra" стаў пераможцам Еўрабачання 2022 🇺🇦

Дабранач!
Полк Каліноўскага
⚡️Украінскі гурт "Kalush Orchestra" стаў пераможцам Еўрабачання 2022 🇺🇦 Дабранач!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ня толькі ўкраінцы слынныя сваім Kalush Orchestra, ёсьць духавы аркестр і ў нашага Батальёну.

Толькі замест дуд у нас – гранатамёты, на якіх мы граем сваю партыю ў абароне Ўкраіны!

@BelWarriors
🟦🟨 Разам – за Нашу і Вашу Свабоду!
🟥 Разам – да Перамогі!

Ад падпісанта @BelWarriors
Наведалі месца бою ў Ірпене, дзе загінуў Тэрор…

❗️ Надпіс, што Тэрор зрабіў на плоце, хоць і пабіты прылётамі снарадаў, ўсцяж ёсць!

@BelWarriors
Сёньня наш Батальён панёс вялізарную страту.

Падчас аперацыі па вызваленьні ўкраінскай вёскі ад рускіх захопнікаў атрымаў сьмяротнае параненьне камандзір роты, ваяр нашага Батальёну Павал “Волат”. У крытычным стане яго спрабавалі давесьці да шпіталя, але не пасьпелі…

"Волат" быў сапраўдным ваяром-легендай: быў паранены шмат разоў, але кожнага разу Павал падманваў сьмерць – і кожнага разу вяртаўся ў строй.

“Волат” ня вельмі любіў здымацца, таму пасьля яго не засталося багата фота ці відэа. Але засталася памяць. Памяць тых, каго ён ратаваў у баях, хто абавязаны ягонай мужнасьці сваім жыцьцём. Памяць ваяроў яго роты, у якім ён быў стрыжнем і сэрцам. Памяць тых, каго ён бараніў.

Няхай жа памяць пра Паўла “Волата” жыве ў кожным з нас – за чыю свабоду ён аддаў сваё жыцьцё! Бо тады

ГЕРОІ – НЕ ПАМІРАЮЦЬ!
🟥 ГЕРОЮ – ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!
ГЕРОЮ – ВЕЧНАЯ СЛАВА!

Батальён Кастуся Каліўноўскага выказвае шчырыя спачуваньні родным і блізкім Паўла.