Полк Каліноўскага
34.8K subscribers
1.22K photos
439 videos
574 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца - @belarmy_bot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Download Telegram
Прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Ровенскай вобласці

Вялікая ўвага падчас сустрэчы была нададзена пытанню наладжвання адносін паміж беларускім і ўкраінскім народам, якое пагоршылася ў сувязі з агрэсіяй ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Байцы палка асаблівы акцэнт зрабілі на тым, што зараз Беларусь трэба ўспрымаць як акупаваную тэрыторыю. У будучыні ж агрэсія Расеі з тэрыторыі Беларусі стане немагчымай толькі калі кіраваць нашай краінай будуць нацыянальна арыентаваныя палітыкі, а не марыянетка Масквы Лукашэнка.

Прадстаўнікі сустрэліся з кіраўніком Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Вiталём Ковалем, старшынёй Ровенскай абласной рады Андрэем Караушам, дэпутатамi Вярхоўнай рады, мэрам Роўна Аляксандрам Трэцяком i сакратаром Ровенскай гарадской рады Вiктарам Шакiрзянам.
Таксама прайшла сустрэча каліноўцаў з кіраўніком патрульнай паліцыі Ровенскай вобласці Сяргеем Мерчуком.

Паездка была арганізавана пры падтрымцы народнага дэпутата Ігара Гузя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📦 Міжнародны Дзень валанцёра.

Полк Каліноўскага ўдзячны ўсім валанцёрам, якія дапамагаюць нам і ўсяму Украінскаму войску. Дзякуючы Вам у нас ёсць надзейны тыл! Дзякуючы Вам мы атрымліваем усё абмундзіраванне і сродкі абароны якіх нам не хапае! Разам з Вамі мы абавязкова пераможам!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🪖 Віншаванне ЗСУ з перадавой

Мы - беларускія добраахвотнікі, ваяры Палка Каліноўскага віншуем усіх з Днём Узброеных Сіл Украіны!

Мы ганарымся тым, што беларусы знаходзяцца ў шэрагах ЗСУ, у шэрагах спадкаемцаў слаўнай ваеннай гісторыі гэтай вольнай зямлі - ад Казацтва да Украінскай Паўстанцкай Арміі. Мы віншуем усіх, хто мае дачыненне да абароны Украінскай свабоднай, дэмакратычнай і непадзельнай дзяржавы. Прама зараз мы разам з украінскімі пабрацімамі абараняем яе ад рашысткай навалы. Мы дапаможам вызваліць усе акупаваныя тэрыторыі і паставіць кропку ў канфлікце.
Пасля украінскай зямлі, намі будзе вызвалена і наша Радзіма. Мы ўпэўненыя ў перамозе Украіны і ў вольнай будучыні Беларусі.

Слава Украіне!
🇺🇦
Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная аб'яднанню палка Каліноўскага і «Кіберпартызан»!

Прадстаўнік Кіберпартызан уваходзіць у штаб Палка Каліноўскага.

Агульныя мэты палка Каліноўскага і Кіберпартызан.
- Вызваленне Украіны;
- Звяржэнне акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі і аднаўленне незалежнасці Беларусі;
- Стабілізацыя ў Беларусі на пераходны перыяд;
- Вяртанне да дэмакратычных прынцыпаў кіравання і законнасці.

Полк Каліноўскага разам з Кіберпартызанамі падрыхтаваў план комплексных дзеянняў, якія прынясуць перамогу над дыктатурамі Пуціна і Лукашэнкі.

Глядзіце таксама наш СТРЫМ, па выніках прэс-канферэнцыі.

Разам да перамогі!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚜 Трафейны БМП

У Палку Каліноўскага цудоўнае папаўненне! Нашы ваяры аднавілі трафейны БМП акупантаў і ўжо зусім хутка, як самі гавораць, “будуць кашмарыць на ёй пі..оров”!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!

#наша_зброя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пакалечанае вайной дзяцінства

Прама зараз у зоне баявых дзеянняў знаходзіцца вялікая колькасць дзяцей. Гады, якія павінны быць самымі шчаслівымі ў жыцці чалавека, праходзяць у іх пад пастаяннымі бамбёжкамі і абстрэламі.
Мы праязджалі па Бахмуце, і ўбачылі хлопчыка, які катаўся на самаробных арэлях прама ў двары разбітага дома. Спыніліся, пагаварылі, купілі прысмакі, якія ён узяў сабе і перадаў мясцовым дзеткам, каб хоць неяк зменьшыць увесь гэты жах, які ім даводзіцца перажываць.

Мы проста абавязаны дапамагчы выгнаць усю гэтую навалач, якая прынесла столькі гора і разбурэння ва Украіну.
Людзі

На гэтай вайне ў мяне было шмат здзіўленняў.
Вядома першае - гэта сам пачатак. Я маю на ўвазе сам факт нападу на незалежную, дэмакратычную і свабодную ва ўсіх сэнсах краіну. Напад такім варварскім спосабам. А чацвёртай раніцы. Бамбяць гарады і сталіцу, прарываюць межы… Паралель з нацысцкай Нямеччынай такая відавочная тады была для ўсіх, што нават не верылася ў першыя гадзіны, што ўсё, што адбываецца праўда.
Другім здзіўленнем, ці нават хутчэй абурэннем - была інфармацыя, якая паступала з вызваленых гарадоў і вёсак. Тое, што я бачыў на свае вочы, тое, што расказвалі пабрацімы, якія заходзілі ў іншыя месцы не ўкладвалася ў галаве. Такая першабытная жорсткасць акупанта да мясцовых жыхароў, расстрэлы ў патыліцу, брацкія магілы, згвалтаванні, пакоі для катаванняў… Трэба сказаць з кожнай такой навіной – зброю ў руках трымаеш усё мацней і мацней. Відавочна становіцца, што прыняў правільнае рашэнне, калі пайшоў бараніць Украіну ад гэтай злачыннай навалы.
Здзіўленнем для мяне былі і самі баявыя дзеянні. Гэта для мяне першая вайна і яна вельмі адрозніваецца ад кіно і сваіх асабістых уяўленняў. Выбухае не так як я ўяўляў. Прылятае не так, як я ўяўляў. Паміраюць не так, як я ўяўляў. Страшней…
Але самым галоўным здзіўленнем для мяне былі людзі на гэтай вайне. Хлопцы, якіх я сустрэў. Усе тыя, хто змагаецца разам са мной бок обак. Ні адна спартовая, патрыятычная ці інтэлектуальная арганізацыя, не канцэнтруе ў сабе такаю колькасць розных, цікавых, рашучых і ўпэўненых людзей, як вайна. Тут зараджаецца сапраўднае, моцнае, праверанае ў баях сяброўства. Тут людзі адкрываюцца. Калі ты баязлівец - гэта стане зразумела. Калі герой - таксама стане ясна.

Таму самае галоўнае здзіўленне - гэта людзі.

#дзённік_каліноўца
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як вам такая трэніроўка батальёна "Літвін"?🔥

Так бы мовіць, набліжана да будучых рэальных падзей у Беларусі. Хтосьці няхай рыхтуе сабе самалёт ў Венесуэлу на наступны год.
Загінуў беларус - Аляксей Аўдзеенка

Баец з пазыўным "Якуб" стаў 16 загінуўшым беларускім ваяром ад пачатку поўнамаштабнай вайны за Украіну. Ён загінуў 4 снежня на Бахмуцкім накірунку.

З 2016 года Аляксей жыў ва Украіне, стаў добраахвотнікам Тактычнай Групы Беларусь і хутка падпісаў кантракт з ЗСУ. Кіраўніцтва Палка Каліноўскага выдатна яго ведала, хоць ён і не быў у нашым складзе. Аляксей удзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе падчас Аперацыі Аб'яднаных Сіл. З першых дзён поўнамаштабнай вайны прымаў актыўны ўдзел у абароне Украіны.

Героі не паміраюць!

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Як думаеце, у які момант гэтая малая, якая стаіць на ўзбраенні Каліноўцаў, зможа дастаць рашыста?

Варыянты адказаў:

- Прама ў момант атрымання рускім мобікам позвы на забой?

- Як толькі пераступіць мяжу Украіны?

- Падчас шоку ад таго, што прыбіральня можа быць не на вуліцы?

- Прама ў момант чарговага "кроку добрай волі"?

Пішыце ў каментарах вашыя варыянты.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Баявая праца 120мм мінамёта Батальёна «Волат» Палка Каліноўскага!
Яскравы прыклад таго, як савецкая ж зброя дапамагае добра даваць па зубах тым, хто вырашыў адрадзіць гэтую турму народаў.
Паглядзіце як нашы ваяры дапамагаюць ЗСУ і адбіваюць жаданне ў кацапаў «узяць Кіеў за тры дні»!
Зіма прыйшла і мы да яе падрыхтаваліся!

Адбылася фінальная частка падрыхтоўкі навучальнай роты Палка Каліноўскага: прайшоў марш кідок на 15км, адпрацавалі дзеянні падчас трапляння ў засаду, эвакуацыі параненых, выстаўлення назіральнага пункта ў лясной мясцовасці, дзеянні падчас артабстрэлу і нападу ДРГ. Усе вучэнні праходзілі пад адкрытым небам, рэкруты правялі ноч у лесе ва ўмовах набліжаных ды баявых.

Вы таксама можаце далучыцца да нас і стаць у шэрагі будучага вызваленчага войска Беларусі.

ДАЛУЧЫЦЦА ДЫ ПАЛКА:
@BelarusAndUkraineBot - чат-бот тэлеграм

Жыве Беларусь і Слава Украіне!
Twitter | YouTube | TikTok | Instagram | Krama | Facebook |
Полк Каліноўскага разам з беларускімі праваабаронцамі адстойвае інтарэсы беларусаў ва Украіне

14 снежня у Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага і праваабаронцаў з Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом.
У ёй прынялі ўдзел 10 народных дэпутатаў міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады Украіны “За дэмакратычную Беларусь“, а таксама юрысткі Free Belarus Center.
Прадстаўнікамі Палка было ўзнятае пытанне пра двух палонных ПКК. Спадар Лубінец запэўніў, што будзе спрыяць іх вызваленню.
Таксама былі абмеркаваныя іншыя істотныя для беларусаў ва Украіне пытанні.

Вынікі сустрэчы:
1. Дамоўленасць аб сумеснай працы дэпутатаў Вярхоўнай рады з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага і праваабаронцаў над законапраектамі, якія дапамогуць сістэмна вырашыць праблемы нашых суайчыннікаў.
2. Вырашылі зрабіць падобныя сустрэчы рэгулярнымі.

Па гэтым ды іншых, узнятым на сустрэчы пытаннях, дэпутаты будуць камунікаваць з офiсам Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека,прадстаўнікамі Палка Каліноўскага і праваабаронцамі.
Мы гатовыя да супрацы з усімі зацікаўленымі арганізацыямі па беларускім пытаннях.
Вашыя прапановы дасылайце на наш чат-бот: @BelarusAndUkraineBot