Белсат
20.8K subscribers
61K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
📷 Так выглядае сітуацыя на мяжы з ЕЗ

Паводле дзяржаўных ведамстваў, вялікі корак з грузавога транспарту захоўваецца на ўсіх маршрутах

🚛 Найбольшая колькасць грузавога транспарту на ўездзе ў Літву (пункт пропуску «Мядзінінкай», сумежны «Каменны Лог») - 1180 цяжкавікоў.

🚙 Легкавыя аўтамабілі на дадзены момант ідуць без затрымак.

Крыніца: Гарадзенскі аблвыканкам
🔻 У бабруйскай калоніі зняволеных перасталі вадзіць на званкі своечасова

Графік званкоў фармуе адміністрацыя. Раней зняволеных выводзілі на званкі з працоўнай змены. Але зараз працоўных пакідаюць да канца працоўнага дня. Частка асуджаных замест раніцы паспяваюць датэлефанавацца ўвечары, але хтосьці проста прапускае сваю чаргу. Для сваякоў і для саміх асуджаных гэта марнае чаканне.

Крыніца: @MAYDAYMo
❗️ МНС паведамляе аб задымленні на станцыі метро Якуба Коласа

Таксама вядома пра дзясятак пажарных машын у раёне ЦУМа. Іншых падрабязнасцяў ведамства пакуль не паведамляе.

❗️UPD: Як паведамляе МНС, узгаранне не выяўлена. Падраздзяленні пакідаюць тэрыторыю каля станцыі метро Якуба Коласа.

Крыніца: МНС
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔻 «Белсат» быў створаны акурат тады, калі ў гэтым была самая вострая неабходнасць. І зусім не значыць, што яго стварылі лёгка»

За супрацу з аб’яднаннем «Маладая грамада» ў 1998 годзе ён быў адлічаны з Берасцейскага політэхнічнага інстытуту.

Калі стала вядома, што, хутчэй за ўсё, будзе працаваць на «Белсаце», то купіў сабе лічбавы фотаапарат, які для студэнта каштаваў вялізныя грошы. Ездзіў па ваколіцах Кобрына і здымаў вёскі, закінутыя хутары, сам горад, каб трэнаваць кампазіцыю кадра, святло і гэтак далей.

☝️ У адказ на тое, што Лукашэнкаўскі рэжым прыкрыў усе нашыя студыі ў Беларусі, офісы, пасадзіў у турму нашых былых супрацоўнікаў, пераследуе і цяпер журналістаў ды аператараў – каго знойдуць, адказвае:

«Яны абсалютна бяссільныя, каб нас зліквідаваць»

Размову з рэдактарам праграмаў, рэжысёрам-дакументалістам, аўтарам і вядоўцам праграмы «ПраСвет» Сяргеям Пелясою чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка не паддаецца ўгаворам Пуціна і не хоча нападаць на Украіну, бо баіцца за ўласнае жыццё?

Ці скончыцца вайна Расеі з Украінай са смерцю Пуціна?

☝️ Мы паразмаўлялі пра гэта з палітолагам Яўгенам Магдам. Поўнае інтэрв'ю глядзіце
па спасылцы.
☝️ «Разумеў значэнне размешчанага малюнка і ішоў на гэта свядома»

50-гадовага Віталя Корсака абвінавацілі ў «Абразе прэзідэнта» (ч. арт. 368) і «Знявазе дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370).

Паводле судовага следства, Віталь у студзені 2022 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на сваёй персанальнай старонцы ў адкрытым доступе «размясціў фотавыяву Аляксандра Лукашэнкі з абразамі, а таксама апублікаваў выяву нацысцкай сімволікі ў колерах дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь».

☝️ Мужчына растлумачыў, што разумеў значэнне размешчанага малюнка і ішоў на гэта свядома.

Суд пастанавіў – 2 гады строгага рэжыму. У ролі суддзі Іна Паўлоўская

Крыніца: spring96.org
📷 DW
🚷 У Новы год, 31 снежня і 1 студзеня, «Менсктранс» адмяняе рэйсы ў Польшчу, Літву і Латвію

Білетаў на гэты час прадаюць няшмат, таму аўтобусы адмяняюць, каб кіроўцам не давялося навагоднюю ноч праводзіць у дарозе ці начаваць за мяжой, патлумачылі прадстаўнікі «Менсктрансу»

📌 Пасажырам, якія ўжо купілі білеты, трэба здаць іх па месцы набыцця.

Крыніцы: менсктранс, officelife
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💔 Сябры Васіля Грудовіка, які загінуў, абараняючы Украіну, напісалі пра яго песню

Калі Павел і Юлія ўцяклі ад пераследу ў Варшаву, менавіта дзякуючы Васілю змаглі асвоіцца на новым месцы і зарабіць першыя грошы. Цяпер аўтары песні шукаюць магчымасцяў зняць на яе кліп.

Вось іх гісторыя з нашай праграмы «Беларус беларусу», паглядзіце ☝️
🔻 Франак Вячорка адказаў на заяву МЗС Літвы аб магчымасці перавозкі ўкраінскага збожжа праз Беларусь

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс пракаментаваў прапанову Беларусі, якая прагучала ў ААН, аб транзіце ўкраінскага збожжа ў літоўскія парты. Міністра лічыць такі варыянт магчымым, калі з ім не будуць звязаныя ніякія палітычныя ўмовы.

☝️ Заяву пракаментаваў Франак Вячорка:

«Сёння я размаўляў пра гэта з міністрам Ландсбергісам. Тое, што нібыта рэжым згадзіўся на транзіт збожжа без палітычных умоваў – гэта вынік скаардынаванай пазіцыі міжнароднай супольнасці і нашых саюзнікаў. Раней рэжым выстаўляў ультыматум: зняцце санкцыяў у абмен на транзіт збожжа.

Зрэшты, пакуль рана казаць, ці сапраўды транзіт будзе адбывацца. Мы ведаем, чаго вартыя словы рэжыму – сёння слова даў, заўтра ўзяў. Ёсць таксама пытанне, якім чынам яно будзе дастаўляцца. Чыгуначнае злучэнне парушанае. Пра зняцце іншых санкцыяў не ідзе гаворкі. Абсалютна недапушчальна здымаць санкцыі, пакуль рэжым не выканаў ніводнай умовы, рэпрэсіі толькі ўзмацняюцца, а Беларусь усё больш уцягваюць у вайну».

Крныніца: Офіс Святланы Ціханоўскай, bns.lt
📷 Reuters
🔻 Першы завочны суд у дачыненні да каманды «Чорнай кнігі Беларусі» зрабілі закрытым

Два дні паседжанне было адкрытым, аднак заўтрашняе – ужо пазначанае як закрытае. Цяпер у залі могуць знаходзіцца толькі ўдзельнікі працэсу.

Назіральнікам, праваабаронцам і іншым асобам закрылі доступ.

Адная з фігурантак справы Вольга Высоцкая спрабавала скантактавацца з прызначаным дзяржавай адвакатам, але ён заблакаваў сваю падабаронную ва ўсіх мэсэнджарах і ў тэлефоне. Дарэчы, адвакат быў прызначаны на гэтую справу пастановай следчага, што парушае заканадаўства.

«Нам не толькі не давялі пра абаронцаў у працэсе, але яшчэ і не далі нам самім абіраць (гэта адзін са складнікаў права на абарону ў праве на справядлівае судовае разбіральніцтва, плюс ніяк не паведамілі пра прызначэнне адваката», – каментуе сітуацыю Вольга Высоцкая

☝️ Нагадваем, 12 снежня ў Менскім гарадскім судзе пачаўся судовы працэс над Янінай Сазановіч, Дзмітрыем Навошам, Даніілам Багдановічам, Валерыяй Занямонскай і Вольгай Высоцкай.

Беларускія ўлады абвінавачваюць іх у распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы і незаконных дзеяннях у адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.

📌 Што думаюць самі фігуранты справы «Чорнай кнігі Беларусі» пра завочныя суды над імі, чытайце ў нашым артыкуле

Крыніца: @belsat
🤦‍♂️ У расейцаў з'явіцца больш магчымасцяў паступіць у беларускія ўніверсітэты

Пра гэта заявіў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец:

«Мы готовы ровно столько взять российских ребят, сколько будет поступать в наши университеты на платную форму обучения. Полагаем, это будет хорошая практика. В этом году в белорусские вузы поступило неплохое количество абитуриентов из РФ. Но было ограничение – только на специальности, наиболее востребованные экономикой. Теперь это ограничение снимается».

Плата за навучанне для расейцаў будзе такая ж, як і для беларускіх абітурыентаў. Залічваць іх будуць звыш лічбаў прыёму.

Крыніца: праўладныя СМІ
🔴 СТРЫМ. «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:

🔸Новы міністр замежных справаў Беларусі – Сяргей Алейнік. Абмяркуем з Паўлам Латушкам.

🔸Схемы пераследу беларусаў: пазбаўленне грамадзянства, ціск на дзяцей, абмежаванне медычных паслугаў.

🔸Размова з уцекачом з хіміі ў Беларусі – Дзмітрыям Максімчыкам.

🔸Абмяркуем заявы Лукашэнкі пра партыі і УНС.

🔸Улады паляць 500 кг гераіну на МТЗ.
https://youtu.be/W6dwEoNy1Z4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэмʼер-міністэркай Фінляндыі Санай Марын🇫🇮

Палітыкі абмяркоўвалі сітуацыю з беларускімі палітвязнямі і ўмовы ў турмах, а таксама якім чынам міжнародная супольнасць можа дабіцца іх вызвалення. Беларуская лідарка папрасіла падтрымаць рэпрэсаваных – многія пачынаюць выходзіць з турмаў, і ім патрэбная рэабілітацыя.

Абраная прэзідэнтка Беларусі таксама папрасіла разглядзець магчымасць перайменавання Беларусі: цяпер у фінскай мове Беларусь называюць «Белай Расеяй» (калі ў перакладзе).

Пасля Святлана Ціханоўская выступіла ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў, удзел у сустрэчы ўзялі каля 100 экспертаў, офлайн і онлайн, і выступіла перад пасламі 17 краінаў, акрэдытаваных у Фінляндыі.

Крыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай
Белсат
🔻 4 гады калоніі за жаданне далучыцца да «каліноўцаў» 20-гадоваму палітзняволенаму мастаку, сіраце Андрэю Раптуновічу прысудзілі 4 гады калоніі агульнага рэжыму за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да палка Каліноўскага (ч. 1 арт. 13 арт. 361-3 КК), а…
Палітвязня Андрэя Раптуновіча этапавалі ў віцебскі СІЗА з тэмпературай

20-гадовы палітзняволены мастак і сірата Андрэй Раптуновіч быў асуджаны на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Улады абвінавацілі яго за нібыта намер паехаць ва Украіну і рэгістрацыю ў плане «Перамога».

Хлопец пад вартаю ўжо больш за сем месяцаў. Паводле праваабаронцаў, Андрэя этапавалі ў СІЗА ў дрэнным стане здароўя.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Андрэй Сяргеевіч Раптуновіч

Крыніца: @viasna96
🤔Што дапамагае беларусам змагацца з рэжымам Лукашэнкі, а ўкраінцам – на вайне з расейцамі?

Тое, чым вы карыстаецеся ў гэты момант – касмічныя тэхналогіі!

Сёння мы прапануем вам даведацца больш пра такую цікавую сферу з ракетамі, станцыямі і спадарожнікамі, якую мы бачым кожную ноч, якою карыстаемся кожны дзень і пра якую так мала ведаем: https://youtu.be/8XEWDi3YvCQ
🔻 Навіны рэпрэсій у Беларусі за 13 снежня

✔️ Першы завочны суд у дачыненні да каманды «Чорнай кнігі Беларусі» зрабілі закрытым

✔️ Наста Лойка зноў не выйшла на волю. Інфармацыі аб яе месцазнаходжанні няма.

✔️ У Баранавічах затрыманы мужчына – ён толькі на днях вярнуўся з Польшчы

✔️ Затрыманы намеснік старшыні праўлення Белаграпрамбанку Віталь Крук

✔️ Супраць Ціханоўскай, Сахашчыка і Азарава завялі яшчэ адну крымінальную справу. Цяпер за стварэнне «экстрэмісцкага фарміравання» «Паспалітае рушэнне».

✔️ «Разумеў значэнне размешчанага малюнка і ішоў на гэта свядома». 2 гады строгага рэжыму далі Віталю Корсаку за карцінку ў «Аднакласніках»

✔️ Чатырох палітзняволеных салігарчан асудзілі на вялікія тэрміны

✔️ У бабруйскай калоніі зняволеных перасталі вадзіць на званкі своечасова

✔️ Палітзняволенага мастака і сірату Андрэя Раптуновіча з тэмпературай этапавалі ў віцебскі СІЗА

✔️ «Добры Жлобін» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

📷 На фота індэкс забароны катаванняў, паводле працоўнай групы Платформы «Грамадзянская Салідарнасць». Становішча з правамі чалавека істотна пагаршаецца
Сайт Patreon заблакаваны ў Беларусі

Платформа для вольных мастакоў і крэатыўных асобаў цяпер не працуе ў Беларусі. На гэтым сайце таксама збіраліся грошы для незалежных беларускіх ініцыятываў і медыяў.

Сайт дапамагае аўтарам атрымліваць грошы ад чытачоў, якія кожны месяц згодны аплачваюць падпіску.

Крыніца: @nashaniva
🗣 Здаецца, гэта тое, што неабходна нам усім, - пракрычацца

У Японіі мужчына патэлефанаваў у паліцыю 2060 разоў за дзевяць дзён, каб пакрычаць.

За дзевяць дзён ён патэлефанаваў афіцэрам 2060 разоў, каб назваць іх «растратчыкамі падаткаў» і «тупымі засранцамі». У сярэднім японец тэлефанаваў кожныя 6 хвілін. Агулам інспектары слухалі яго крык і абразы 27 гадзін.

У выніку 67-гадовага японца арыштавалі за перашкоду працы паліцыі. Мужчына прызнаў сваю віну і заявіў:

«Я ведаў, што паліцыя калі-небудзь прыедзе за мной».

Пенсіянер і раней тэлефанаваў інспектарам, але ўспышка актыўнасці ў яго здарылася гэтай восенню.

Крыніца: soranews24.com
💥 Галоўнае за 13 снежня

🔻 У Новы год, 31 снежня і 1 студзеня, «Менсктранс» адмяняе рэйсы ў Польшчу, Літву і Латвію

🔻 На МТЗ спалілі 500 кг гераіну

🔻 Лукашэнка прызначыў міністрам замежных спраў Сяргея Алейніка

🔻 Міністр замежных спраў Літвы назваў магчымым транзіт украінскага збожжа праз Беларусь, калі з ім не будуць звязаныя ніякія палітычныя ўмовы. Офіс Ціханоўскай адказаў на заяву

🔻 У Беларусі распачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці

🔻 Першыя беларускія падраздзяленні рушаць у бок украінскай мяжы. Таксама у Беларусь прыляцелі тры МіГ-31К

🔻 Заўтра Палата прадстаўнікоў разгледзіць закон аб пазбаўленні грамадзянства

🔻 Абмежаваць доступ да бясплатнай медыцыны плануюць для «дармаедаў» і для тых, хто стала пражывае за мяжой

🔻 Полк «Пагоня» апублікаваў дэкларацыю аднайменнага грамадскага аб'яднання

🔻 Літва працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю і Расеяй

🔻 Памёр кампазітар Анджэла Бадаламенці, аўтар музыкі да серыялу Дэвіда Лінча «Твін Пікс»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM