Белсат
20.8K subscribers
61K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Святлана Ціханоўская будзе курыраваць праект па падтрыманню актывістаў «Краіна герояў»

Як паведамляе ТГ-канал «Страна для жизни», праект «Краіна герояў» накіраваны на аказанне дапамогі «актывістам усіх штабоў, якія прымалі ўдзел у перадвыбарчай кампаніі і працягваюць браць удзел у нашай барацьбе».

«Праект падтрымкі валанцёраў і актывістаў «Краіна герояў» будзе курыраваць асабіста Святлана Ціханоўская».

У рамках праекту пачынаюць дзейнічаць «Стыпендыяльныя праграмы урада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага». Праграмы прадугледжваюць магчымасць паступлення ў польскія ВНУ.

Крыніца: @strana_official
❗️Кіраўнік МЗС Латвіі лічыць, што ЕЗ мусіць пашырыць спіс санкцыяў супраць уладаў Беларусі

«Рэпрэсіі, збіццё і затрыманні мірных дэманстрантаў працягваюцца ў # Беларусь, нядзеля была асабліва жорсткай, ЕЗ павінен пашырыць спіс санкцыяў супраць вінаватых, мы будзем працягваць прасоўваць гэтае пытанне і далей», – напісаў Эдгар Рынкевіч у сваім Twitter.

Крыніца: twitter.com/edgarsrinkevics
ПЦ «Вясна» паведамляе, што пасля акцыяў пратэсту 9-10 жніўня каля Пінскага гарвыканкаму былі распачатыя крымінальныя справы аб масавых закалотах мінімум на 11 чалавек, сярод іх – 27-гадовы рабочы «Пінскдрэва» Сяргей Ляжэнка.

Першы раз Сяргея Ляжэнку затрымалі 28 жніўня. Як распавяла яго жонка Вольга, супрацоўнікі міліцыі пазналі яго на адным відэа з пратэсту, якое з’явілася ў інтэрнэце. Тады яго затрымалі на 72 гадзіны і вызвалілі ў статусе падазраванага па ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых закалотах).

30 жніўня ў дачыненні да Сяргея Ляжэнкі была ўжытая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту. Але амаль праз месяц, 23 верасня, яго зноў затрымалі ў межах гэтай крымінальнай справы і змянілі меру стрымання – цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА ў Баранавічах.

Крыніца: spring96.org
❗️Кіраўнік МЗС Нямеччыны Гайка Маас прапануе ўвесці санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі

Пытанне санкцыяў супраць уладаў Беларусі будуць абмяркоўваць сёння кіраўнікі МЗС краінаў ЕЗ.

Гайка Маас заявіў, што прапанаваў калегам з краінаў ЕЗ увесці санкцыі ў дачыненні Лукашэнкі, паколькі гвалт у Беларусі не ідзе на спад.

«Мы абмяркуем Беларусь. Мы вымушаныя канстатаваць, што з моманту апошняга пасяджэння сітуацыя не стала лепш: гвалт працягваецца», – заявіў міністр.

Крыніца: @tass_agency
Тэлевядоўцу Дзяніса Дудзінскага аштрафавалі за акцыю каля будынку Белтэлерадыёкампаніі

Паводле суду, 13 жніўня каля будынку Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Дудзінскі «ў складзе групы грамадзянаў» прымаў актыўны ўдзел у «несанкцыянаваным пікетаванні», спяваў песню «Вецер пераменаў» і выкрыкваў лозунгі «Выходзьце да нас». У выніку суд аштрафаваў Дудзінскага на 25 базавых велічыняў.

Крыніца: @tutby_official
❗️Пракурор гораду Менску заявіў, што пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах можа стаць больш жорсткім

«У цяперашні час, наколькі мне вядома, прапрацоўваецца пытанне ў тым ліку і аб узмацненні жорсткасці санкцыяў вось гэтага артыкула (23.34 КаАП - заўв. @belsat) для таго, каб мінімізаваць гэтыя рызыкі выхаду людзей на незаконныя масавыя мерапрыемствы», – падкрэсліў пракурор Алег Лаўрухін у інтэрв'ю СТВ.

Крыніца: СТВ
❗️Пасля сустрэчы з Лукашэнкам палітвязняў адвезлі ў лазню без канвою

Адвакат Віталя Шклярава Антон Гашынскі распавёў TUT.BY, што ўжо пры развітанні, калі Віталь ціснуў руку Лукашэнку, ён паскардзіўся што даўно не быў у лазні.

«Тады Лукашэнка сказаў аднаму са сваіх ахоўнікаў: «Дзіма, арганізуй». Дзе дакладна ў лазні яны былі, Віталь не ведае, але іх усіх адвезлі ў лазню без канвою. Далі магчымасць спакойна памыцца і пагутарыць паміж сабой. Я бачыў сёння Віталя літаральна некалькі хвілінаў, але ясна, што ўсё, што адбылося, было вялікай нечаканасцю для яго – ён не чакаў, што размова будзе – як ён выказаўся – настолькі адкрытай і будзе магчымасць паспрачацца з прэзідэнтам тварам да твару. Віталь кажа, што гэта першыя чалавечыя выходныя за тры месяцы».

Гашынскі лічыць, што па палітвязням ужо прынятае рашэнне. «Здаецца, што гэтая сустрэча – пачатак дыялогу, пазітыўны знак. Але рух далей неабходны, спыняцца і спачываць на лаўрах рана», – рэзюмаваў адвакат.

Крыніца: TUT.by
⚡️Сярод палітвязняў, якія сустракаліся з Лукашэнкам у СІЗА КДБ, быў Сяргей Ціханоўскі

Гэтую інфармацыю пацвердзіў адвакат Віталя Шклярава Антон Гашынскі.

«Я ўбачыў сёння Віталя – яго Лукашэнка запрасіў на размову разам з Ціханоўскім і Бабарыкам, якіх Віталь на гэтай сустрэчы ўбачыў упершыню. Яны правялі пяць гадзінаў – размаўлялі аб будучыні Беларусі, пратэстах і канстытуцыйнай рэформе», – распавёў Гашынскі.

Крыніца:
TUT.by
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа збіцця архітэктара Мікіты Домрачава – брата біятланісткі Дар'і Домрачавай

Домрачаў распавёў @euroradio, што проста ехаў на ровары, пабачыў сілавікоў і спыніўся.

«Я спалохаўся за ровар, таму што ён мне вельмі дарагі. Я імкнуўся даць зразумець, што без ровара я не пайду. І спрабаваў падысці да ровара, каб забраць яго. Мяне звалілі з ног і пачалі біць яшчэ больш».

Відэа @motolkohelp
Лукашэнка: прапануецца 71 паўнамоцтва перанесці ад прэзідэнта на ўсе ўзроўні ўлады

«Паколькі ў апошні час шмат кажуць аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў, відавочна камусьці іх не хапае, а ў асноўным гэта правільна: урад і іншыя органы ўлады трэба дагружаць, здымаць з прэзідэнта неўласцівыя пытанні. Нядаўна я атрымаў запіску: прапануецца 71 паўнамоцтва, так бы мовіць, перанесці ад прэзідэнта на ўсе ўзроўні ўлады», – сказаў Лукашэнка падчас сустрэчы з віцэ-прэмʼерам Мікалаем Снапковым, міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайка і міністрам фінансаў Юрыем Селіверставым.

Крыніца: БелТА
Берасцейскую журналістку Мілану Харытонаву пакінулі ў ізалятары да суду

Учора ўвечары Мілане стала кепска РАУС, ёй аказалі медычную дапамогу.

Журналіста Алеся Ляўчака шпіталізавалі з абвастрэннем хранічнай хваробы.

Ляўчук і Харытонава былі затрыманыя 11 кастрычніка, на іх склалі пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве).

Крыніца: @belsat
Супраць журналіста Алеся Пілецкага завялі адміністратыўную справу

5 верасня Пілецкі як акрэдытаваны журналіст Радыё Свабода асвятляў жаночы марш у Менску, быў у камізэльцы «Прэса» і з журналісцкім бэйджам.

Паводле адваката Пілецкага Сяргея Зікрацкага, статус журналіста – асоба, у дачыненні якой распачалі адміністратыўны працэс. Пасля апытання сілавікі прымуць рашэнне, ці складаць на Пілецкага пратакол

Крыніца: @radiosvaboda
⚡️Паводле дадзеных Праваабарончага цэнтру «Вясна», падчас учорашніх пратэстаў у Беларусі былі затрыманыя не менш за 625 чалавек.

Крыніца: spring96.org
❗️Жонка Юрыя Васкрасенскага: «Ён знаходзіцца троху ў прыгнечаным стане. Але мы, безумоўна, былі шчаслівыя, што яго вызвалілі»

Палітвязень, сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Віктара Бабарыку Юрый Васкрасенскі быў вызвалены з-пад варты на наступны дзень пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ. 11 кастрычніка яму змянілі меру стрымання на хатні арышт.

«Стан здароўя ў яго не вельмі добры – яму трэба да доктара, патрэбныя лекі, – кажа жонка палітвязня Алеся Васкрасенская, – У псіхалагічным плане ён знаходзіцца троху ў прыгнечаным стане. Але мы, безумоўна, былі шчаслівыя, што яго вызвалілі. Гэта, імаверна, самы шчаслівы дзень»

Паводле жонкі, умова хатняга арышту накладаюць абмежаванні ў тым ліку на стасункі з прэсай, таму сам ён пакуль не можа адказаць на пытанні журналістаў.

Між тым, учора ў інтэрв'ю «Беларусь 1» Юрый Васкрасенскі распавёў, што па выніках сустрэчы з Лукашэнкам яму было даручана рыхтаваць альтэрнатыўныя прапановы да канстытуцыйнай рэформы. Дэталі гэтага даручэння Алеся Васкрасенская не ведае:

«Ён сам мне пра гэта не распавядаў. Для мяне важна, каб мой муж быў побач са мной. А палітыка, рэформы – я нават не хачу пра гэта думаць. Галоўнае, што ён жывы і ён побач»

Крыніца:
@belsat
⚡️МУС паведамляе, што падчас учорашніх пратэстаў былі затрыманыя 713 чалавек

Да суду 570 чалавек пакінулі за кратамі.

Як паведамляюць у МУС, 11 кастрычніка ў краіне зафіксавана 25 пратэставых акцыяў. Сцвярджаецца, што «колькасць мітынгоўцаў зменшылася, але павысілася агрэсіўнасць натоўпу».

«Зафіксаваныя шматлікія факты сутыкненняў з праваахоўнымі органамі, пры гэтым нават у выпадках, не звязаных з затрыманнямі. Пратэстоўцы выкарыстоўвалі загадзя прыгатаваныя біты, камяні, а таксама прыстасаванні асляпляльнага ўздзеяння. У раёне стэлы «Менск – горад герой» актыўнае супрацьстаянне аказала асобная група жанчын. Для стрымлівання напору мітынгоўцаў і перадухілення нападу на міліцыянтаў ужываліся спецсродкі і спецтэхніка, затрымліваліся найбольш актыўныя ўдзельнікі беспарадкаў».

Крыніца:
@pressmvd
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каля МДЛУ адбылася чарговая студэнцкая акцыя салідарнасці

Крыніца: @studentyBY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Акцыю салідарнасці зладзілі і студэнты БДЭУ: яны прайшлі маршам да галоўнага корпусу ўніверсітэту

Крыніца: @studentyBY
⚡️Кіраўнікі МЗС 27 краінаў ЕЗ прынялі палітычнае рашэнне аб увядзенні санкцый супраць Лукашэнкі

Крыніца: @tass_agency
Жабінкаўскі цукровы завод сёння.

Фота даслалі чытачы @belsat
Новы пратэстны арт у Менску.

Фота: @belsat