Белсат
20.9K subscribers
61K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Беларусы забралі з валютных укладаў больш за $ 2,4 млрд

Нацбанк нарэшце змясціў статыстыку рублёвых і валютных дэпазітаў па выніках жніўня. У ёй ёсць што паглядзець: некаторыя змены беспрэцэдэнтныя.

Падрабязнасці па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ля Менскага абласнога суду жорстка затрымалі жанчыну, якая сарвала маску з ціхара.

Крыніца: радыё Свабода
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️У будынку Менскага абласнога суда затрымалі жанчыну.

Відэа: @belsat
У Беларусі працуе 32 супрацоўнікі расейскага тэлеканалу RT і адной з яго структурных адзінак – агенцтва відэанавінаў Ruptly. Яны жывуць у чатырох розных менскіх гатэлях.

Ніхто з супрацоўнікаў RT афіцыйна не працуе на беларускім тэлебачанні, але відавочна ўплываюць на кантэнт дзяржаўных беларускіх тэлеканалаў. Супрацоўнікі RT і Ruptly кансультуюць «беларускіх калег» па мноству пытанняў – «так жа, як рабілі гэта ў Тунісе, Венесуэле, на Кубе, а Сіманьян [кіраўніца RT] нават асабіста кансультавала кітайцаў».

Крыніца:
@euroradio
⚡️У гэтыя хвіліны. Менскі абласны суд.

Пачынаецца паседжанне: «Беларуськалій» супраць стачкаму «Беларуськалія».

Здымкі: @belsat
Белсат
Photo
На судзе прысутнічаюць 6 прадстаўнікоў адміністрацыі «Беларуськалія». З боку адказчыка прысутнічае толькі Сяргей Шыц. Таксама побач з ім прадстаўнік статачнага камітэту Сяргей Чаркасаў.

Крыніца: @belsat
⚡️Затрыманы гомельскі журналіст-фрылансер Андрэй Толчын, які супрацоўнічае з «Белсатам».

Крыніца: @belsat
Белсат
⚡️У Віцебску затрымалі журналіста Казакевіча У Віцебску падчас здымкаў затрымалі журналіста «Белсату» Змітра Казакевіча. Да яго падышлі двое міліцыянтаў, пасадзілі ў машыну і звезлі. Крыніца: @belsat
Журналіст Зміцер Казакевіч патэлефанаваў жонцы з міліцыі.

Супраць яго распачалі справу паводле артыкулу 23.34 КаАП. Цяпер павязуць на ІЧУ. У панядзелак суд.

Крыніца: @belsat
У Глыбокім сёння таксама судзяць пратэстоўцаў.

Усе праходзяць па ч.1 арт. 23.34 за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Суддзя Людміла Вашчанка пакарала штрафам у памеры 8 базавых дырэктара глыбоцкага рынка Паўла Лаўрыновіча, а Васіль Брылёнак аштрафаваны на 5 базавых.

Васіль Брылёнак - дырэктар фірмы «Аржаніца», якая выпускае знакамітыя журавіны ў цукровай пудры.

Гэтыя журавіны прысутнічалі ў падарункавым кошыку, які Лукашэнка прывозіў Пуціну ў мінулым годзе.


Сама меней пяць пратэстоўцаў яшчэ чакаюць суды цягам дня.

Здымкі: @belsat і з сацсетак
⚽️Дваровыя спартоўцы з народам!

Здымак даслалі чытачы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская і Вольга Кавалькова ў сваім відэазвароце заклікалі далучацца да Каардынацыйнай рады.

Далучыцца да кампаніі «Я / Мы – Каардынацыйная рада» можна па спасылцы.
Белсат
На судзе прысутнічаюць 6 прадстаўнікоў адміністрацыі «Беларуськалія». З боку адказчыка прысутнічае толькі Сяргей Шыц. Таксама побач з ім прадстаўнік статачнага камітэту Сяргей Чаркасаў. Крыніца: @belsat
Чаркасаў просіць перанесці суд, бо ён не азнаёміўся са справай і ў яго няма адваката, бо ён толькі сёння даведаўся, што будзе адказваць ад імя стачкаму. У судзе абвешчаны перапынак на 30 хвілін.

Крыніца: @belsat
🔥Беларусы ў Аўстрыі зладзілі акцыю супраць Пуцінскай інтэрвенцыі ў Беларусь!

Акцыя адбылася ля расейскай амбасады ў Вене.

Здымкі даслалі чытачы.